Навіны
ЗАБЕГ "ДЫСКАВЕРЫ НЯСВІЖ" ПЕРАНЕСЕНЫ НА 1 МАЯ 2022 ГОДА
15 Октября 2021
236

Традыцыйнае свята спорту і бегу - забег "Дыскаверы Нясвіж" - павінен быў прайсці 24 кастрычніка, аднак быў перанесены на 1 мая 2022 года.

На жаль, адменай масавых мерапрыемстваў цяпер нікога не здзівіш. Арганізацыя гонкі ўжо была на фінішнай прамой, аднак у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая ўскладнілася (у Нясвіжскім раёне ў бальніцах знаходзіцца больш за дзве тысячы чалавек), было прынята рашэнне аб пераносе спаборніцтваў.

Для зарэгістраваных удзельнікаў слот аўтаматычна перанесены на 1 мая 2022 года. Усе ўмовы застаюцца ранейшымі - трансфер, узнагароды, дыстанцыі і т. д., змененая толькі дата забегу. Для тых, хто не зможа ўзяць удзел 1 траўня, арганізатары прапануюць перанос слота на любы забег, які праводзіцца пад эгідай БФЛА ў 2022 годзе.

Надеемся на понимание ситуации и ждем Вас на наших последующих стартах!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ