Навіны
ЗАБЕГ "ШАХЦЁР-ТРЭЙЛ" ПЕРАНОСІЦЦА НА НАСТУПНЫ ГОД. ШТО РАБІЦЬ ЗАРЭГІСТРАВАНЫМ УДЗЕЛЬНІКАМ?
22 Октября 2020
298


Перанос масавых мерапрыемстваў у гэтым годзе не здзіўляе, – абстаноўка дыктуе свае ўмовы. Прыгодніцкая гонка "Шахцёр-трэйл" у Салігорску, якая ўключае ў сябе як дарослыя, так і дзіцячы і сямейны забегі, павінна была адбыцца ў трэці раз, але ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй апынулася перанесена на наступны год.

Усе, хто ўжо зарэгістраваўся на дадзены старт, могуць:

1. Захаваць сваю рэгістрацыю для ўдзелу ў "Шахцёр-трэйл" у 2021 годзе. 

Гэта адбудзецца па змаўчанні. Вам не трэба нічога рабіць і нікуды звяртацца.

2. Захаваць аплачаны ўзнос як дэпазіт на любы забег БФЛА ў 2020 ці 2021 годзе (акрамя Мінскага паўмарафону). 

Для гэтага неабходна накіраваць ліст на info@42195.by з тэкстам: «Я, Іваноў Іван, зарэгістраваны на Шахцёр-трэйл, хачу захаваць свой узнос як дэпазіт на іншы забег. Мой кантактны нумар тэлефона: +375291234577»

3. Вярнуць узнос. 

Для гэтага неабходна накіраваць ліст на info@42195.by з тэкстам: «Я, Іваноў Іван, зарэгістраваны на Шахцёр-трэйл, хачу вярнуць свой узнос. . Мой кантактны нумар тэлефона: +375291234577»

Да сустрэчы ў наступным годзе! Верым, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, бегавой дух стане толькі мацней, рэзультаты вышэй, а наша спартыўная сям'я – больш!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ