ТАА «Грэйт Сэт» пры падтрымцы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі запускае серыю адукацыйных семінараў пра бегавы рух, якія могуць быць карысныя для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця!
Паспрабуем разам разабрацца ў асаблівасцях пабудовы трэніровачнага працэсу, тэхнікі бегу, размінкі і замінкі, інтэнсіўнасці нагрузак, правільнага выбару спартыўнага адзення і абутку і многае іншае. Першы семінар будзе прысвечаны спартыўным траўмам.
Нашы сустрэчы будуць карысныя тым, хто хоча навучыцца бегаць правільна і атрымаць парады для далейшага развіцця.
Тэма семінара: «Спартыўныя траўмы пры бегу і як іх пазбегнуць»
Лектар: Дзмітрый Мікалаевіч Савеня, урач 1 катэгорыі, урач спартыўнай медыцыны, урач функцыянальнай дыягностыкі, неўролаг.
Стаж працы: 16 гадоў
Сфера прафесійных інтарэсаў: траўматычныя і дэгенератыўныя захворванні апорна-рухальнага апарата, захворванні пазваночніка, спартыўныя траўмы, карэкцыя трэніровачнага працэсу, функцыянальныя парушэнні.
Дадатковая інфармацыя: Дзмітрый Савеня працуе з нацыянальнай камандай па біятлоне, удзельнічае ў праграме федэрацыі біятлону па адборы перспектыўнай моладзі, пастаянна шукае новыя методыкі функцыянальнага кантролю стану спартсменаў і карэкціроўкі трэніровачнага працэсу ў залежнасці ад магчымасцяў арганізма.
Дата правядзення: 6 лістапада 2020, 17:00 – 19:00
Месца правядзення: стадыён «Дынама»
Кошт удзелу: 25 BYN
Што ўваходзіць у кошт: зносіны ў фармаце «пытанне-адказ», сертыфікат удзельніка, кава-паўза, відэазапіс канферэнцыі, карысныя матэрыялы ад урача.
Як аплаціць удзел: пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам на пошту прыйдзе інструкцыя па аплаце і больш падрабязная інфармацыя аб семінары.
Колькасць месцаў: 150
Чакаем усіх жадаючых пашырыць дыяпазон сваіх ведаў і атрымаць карысную інфармацыю для далейшага росту і развіцця!