Навіны
ЗАПРАШАЕМ ТРЭНЕРАЎ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АНЛАЙН-ФОРУМЕ СУСВЕТНАЙ ЛЁГКААТЛЕТЫЧНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ
07 Декабря 2020
186


Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя прапануе трэнерам прыняць удзел у анлайн-форуме, прысвечаным прафесійнай дзейнасці па-за спартыўнай пляцоўкі.

9 снежня, у сераду, World Athletics дасць магчымасць трэнерам з усяго свету пагутарыць і абмеркаваць надзённыя пытанні. Семінар пройдзе на англійскай мове ў анлайн-рэжыме на платформе ZOOM (ID сустрэчы – 931 4765 876, пароль – 257016). Пачатак у 16:00 па беларускім часе.

Гэты форум дазволіць разабрацца, як жа трэнеры і іх падапечныя знаходзяць эфектыўныя шляхі па дасягненню мэтаў, як зрабіць спартсменаў гнуткімі і трывалымі, як арганізаваць трэніровачны працэс ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Не забывайце, што менавіта трэнер аказвае ўплыў на фізічнае і эмацыянальнае здароўе атлета, які яму даверыўся.

Спікерамі семінара стануць:

Charles Van Commenee – галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Нідэрландаў; з 2008 па 2012 гг. галоўны трэнер зборнай Вялікабрытаніі;

Helena Duplantis – трэнер па сілавых нагрузках рэкардсмена свету ў скачку з шастом Armand Duplantis;

Rose Monday – галоўны трэнер зборнай ЗША па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіа; памочнік трэнера зборнай ЗША на Гульнях 2012 і 2016гг.;

Cliff Mallett – былы трэнер па эстафетах і спрынце зборнай Аўстраліі; цяпер прафесар спартыўнай псіхалогіі ва ўніверсітэце Квінслэнду (Аўстралія); ганаровы прафесар Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Яшчэ раз звяртаем вашу ўвагу, што форум пройдзе 9 снежня 2020 года (серада) а 16:00 на англійскай мове з дапамогай платформы ZOOM.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ