Навіны
ЗВАРОТ ПРЭЗІДЭНТА МАК ТОМАСА БАХА ДА СПАРТСМЕНАЎ УСЯГО СВЕТУ
27 Ноября 2020
261

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у заключны дзень свайго візіту ў сталіцу Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа наведаў алімпійскія аб'екты.

Кіраўніку МАК паказалі Алімпійскую вёску, якая размешчана на насыпным востраве ў заліве японскай сталіцы. Плануецца, што ў вёсцы будуць пражываць 17 тыс. спартсменаў і прадстаўнікі дэлегацый каманд. Томас Бах зайшоў у адзін з жылых блокаў і наведаў сталовую, разлічаную на 5 тыс. чалавек. «Спартсменам, несумненна, тут спадабаецца. Вельмі камфортныя пакоі і маляўнічыя віды з вокнаў», – распавёў Томас Бах.

Прэзідэнт МАК таксама наведаў Алімпійскі стадыён Токіа. Рэканструкцыяй арэны займаўся архітэктар Кенг Кума, які працаваў таксама і над новым будынкам МАК у Лазане. На думку Томаса Баха, дыханне Алімпіяды на галоўным стадыёне адчуваецца ўсё мацней.

Завяршыўся агляд аб'ектаў у Алімпійскім музеі Токіа, дзе выстаўлены факел з агнём будучых Гульняў.

Эстафета агню стартуе ў Японіі 25 сакавіка 2021 года ў футбольным трэніровачным цэнтры, размешчаным у прэфектуры Фукусіма. Алімпійскі агонь пабывае ва ўсіх 47 прэфектурах Японіі. Эстафета будзе доўжыцца 121 дзень. Зараз лампада з полымем, якая была дастаўлена ў Японію яшчэ да рашэння аб пераносе Гульняў, выстаўлена ў музеі побач з алімпійскім стадыёнам.

Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа перанесены з-за пандэміі каронавіруса і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021, Паралімпійскія гульні пройдуць з 24 жніўня па 5 верасня 2021 года.

Крыніцаnoc.by

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ