Навіны
ГЛЯДЗІЦЕ ПРАМУЮ ТРАНСЛЯЦЫЮ АНЛАЙН-СПАБОРНІЦТВАЎ ПА КІДАННІ КАП'Я!
12 Июня 2020
655

Сёння, 12 чэрвеня, у нашай краіне адбудуцца трэція анлайн спаборніцтвы, якія збяруць у сектарах для кідання кап’я лепшых спартсменаў краіны. Пандэмія каронавіруснай інфекцыі дыктуе свае правілы, і да іх вымушана прыстасоўвацца ўся сусветная грамадскасць. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі яшчэ ў красавіку знайшла выхад і магчымасці, каб атлеты змаглі адчуць спаборніцкі дух, выплюхнуць энергію, якая накапілася з зімы, і праверыць сваю гатоўнасць у рамках старту. Традыцыйна мы прадстаўляем вашай увазе СПАСЫЛКУ на прамую трансляцыю дадзенага турніру, дзе ў 18:00 вы зможаце пачаць сачыць за ходам барацьбы Таццяны Халадовіч, Аляксея Каткаўца, Аляксандра Казлоўскага, Валерыя Ізотава, Мікалая Клімука, Паліны Ласко і Карыны Буткевіч! Абяцаем, будзе цікава! Падключайцеся і зараджайцеся сілай і прыгажосцю каралевы спорту разам з намі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ