Фіналу рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы» быць! Атрымана афіцыйнае ўзгадненне на яго правядзенне 16-17 снежня 2020 года. Пакуль юныя спартсмены, іх настаўнікі, трэнеры і бацькі рыхтуюцца да самага галоўнага спаборніцтва ў іх жыцці, мы працягваем знаёміцца з падрастаючымі талентамі. Пра тое, як праходзілі другі і трэці этапы праекта, вы ўжо маглі чытаць на нашым афіцыйным сайце, зусім хутка пачнем прадстаўляць вам каманды пайменна, а сёння прапануем акунуцца ў геаграфію вялікага спартыўнага свята. Штогод Мінск сустракае тыя самыя трыста зорачак. Адкуль яны прыязджаюць?
На календары 23 лістапада, да фіналу самага доўгачаканага дзіцячага спартыўна-масавага мерапрыемства засталося менш за месяц. Ужо ў снежні манеж Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры ў шосты раз сустрэне 300 самых актыўных, таленавітых, амбіцыйных і спартыўных дзяцей з розных куткоў нашай краіны. З тысячы дзяцей Беларусі, а калі быць дакладнымі, то сярод навучэнцаў 2-4 класаў, адабраліся самыя хуткія, спрытныя і здольныя скакаць. Гэтыя юныя спартсмены 17 снежня ў фінале праекта будуць выяўляць сябе на максімум, дэманстраваць асабістыя рэкорды і імкненне да перамогі ў барацьбе за камандны кубак і асабістыя ўзнагароды. У гэтыя восеньскія канікулы кожная вобласці-ўдзельніцы праекта правялі вучэбна-трэніровачныя зборы, каб яшчэ раз адпрацаваць і замацаваць свае асноўныя ўменні ў такіх дысцыплінах, як скачкі на скакалцы, бар'ерным беге, кіданні мяча і адпрацаваць эстафетны бег 8 па 50 метраў.
Другі этап шостага сезона рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы” на фінішнай прамой. Маленькім удзельнікам, іх самым адданым балельшчыкам, трэнерам і настаўнікам засталося толькі дачакацца падвядзення яго вынікаў, калі будуць абвешчаны спісы фіналістаў, якія прайшлі ў каманды рэгіёнаў. І ўжо зусім няшмат часу застаецца да восеньскіх канікул і таго моманту, калі кожная зборная збярэцца на вучэбна-трэніровачным зборы ў дзіцячых лагерах, каб заняцца адточваннем сваіх навыкаў і ўменняў напярэдадні снежаньскага спартыўнага свята.
Спартыўна-масавае мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы" набірае абароты. Ужо шосты год запар тысячы вучняў другіх-чацвёртых класаў праходзяць праз сіта разнастайных тэсціраванняў і адбораў, каб выявіць свае (магчыма, якія пакуль застаюцца загадкай для іх саміх і іх блізкіх) здольнасці. У фінал, які ператвараецца для дзяцей у сапраўднае спартыўнае свята, трапляюць тыя, хто здолеў паказаць сябе лепш за астатніх.
Шосты сезон спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы" працягвае свой шлях па Беларусі. Праект, які аб'яднаў тысячы школьнікаў, заразіў іх жаданнем быць найлепшымі, прайшоўшы адбор для ўдзелу ў маляўнічых фінальных спаборніцтвах. У гэтыя дні традыцыйна праходзіць другі этап – абласны, па выніках якога і будуць сфарміраваны каманды рэгіёнаў, якія сустрэнуцца ў пераднавагоднія снежаньскія дні ў Мінску.
Другая палова верасня традыцыйна адзначаная правядзеннем другога этапа ўпадабанага дзецям, бацькам, настаўнікам і трэнерам спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы". Па краіне крочаць адборачныя спаборніцтвы: школьнікі малодшых класаў ва ўсю стараюцца праявіць сябе, часам ставячы перад сабой вельмі амбіцыйныя мэты; суддзі старанна фіксуюць рэзультаты, бо часам у спрэчцы за месца ў фінале ўсё вырашаюць сантыметры і долі секунды; трэнеры прыглядаюцца да здольных хлопцаў, якія вылучаюцца на фоне астатніх хуткасцю, тэхнікай, фізічнымі дадзенымі, характарам і ўпартасцю. Менавіта так ужо ў шосты раз вызначаюцца фіналісты, якія ўжо ў снежні збяруцца ў Мінску на вялікае маляўнічае спартыўнае свята!
Шосты год правядзення рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства, які аб'яднаў навучэнцаў 2-4 класаў з усёй Беларусі, паступова набірае абароты. Па традыцыі пачатак восені – час асноўных адборачных этапаў. Установы адукацыі падвялі вынікі сваіх унутраных тэсціраванняў і мы гатовыя прадставіць вам спісы дзяцей для ўдзелу ў другім этапе, па выніках якога і будуць сфарміраваны фінальныя каманды абласцей.