Добрай суботняй раніцы ўсім прыхільнікам каралевы спорту! Сёння Гродна сабраў лепшых скараходаў краіны, якія будуць змагацца за званне чэмпіёна Беларусі. У рамках гэтага старту таксама пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы "Нашы надзеі", XXIX Міжнародны мемарыял сярэбранага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў П. І. Пачынчука і першынство Гродзенскай вобласці па спартыўнай хадзьбе. Удзел у гэтых турнірах прымуць 147 спартсменаў, сярод якіх шмат вядомых імёнаў. На жаль, нягледзячы на тое, што акно для выканання алімпійскіх нарматываў адкрылася, рэзультаты, паказаныя сёння, не дапамогуць заваяваць ліцэнзію з прычыны адсутнасці міжнародных суддзяў. Тым не менш, для ўсіх лёгкаатлетаў гэта выдатная магчымасць праверыць свае сілы перад адказным сезонам.
На стадыёне РЦАП па лёгкай атлетыцы пачынаюцца Рэспубліканскія спаборніцтвы на прызы ўдзельніка Алімпійскіх гульняў 1968 года Міхаіла Мікалаевіча Жалабоўскага. Праграма пройдзе ў два дні. Сёння ўдзельнікі разыграюць паміж сабой 18 камплектаў узнагарод, 2 з якіх будуць уручаны ў жаночай і мужчынскай эстафетах 4х100 метраў.
Добрай пятнічнай раніцы ўсім прыхільнікам лёгкай атлетыкі! Сёння нас зноў чакае гарачы дзень: і не толькі з-за таго, што тэмпературны слупок набліжаецца да 28 °C, але і таму, што нас чакаюць цікавыя і доўгачаканыя баталіі на дарожках і ў сектарах. Мы будзем аператыўна знаёміць вас з вынікамі, як толькі яны будуць апрацаваны суддзёй-сакратаром спаборніцтваў. Другі дзень першага афіцыйнага турніру па лёгкай атлетыцы на прызы РЦАП аб'яўляецца адкрытым!
Добрай раніцы, дарагія чытачы сайта і аматары лёгкай атлетыкі! Дзень "Х" настаў! Сёння, 25 чэрвеня, на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы стартуе першы афіцыйны старт гэтага лета – лёгкаатлетычны турнір. На бегавыя дарожкі і ў сектары выйдуць лідары беларускай зборнай розных узроставых катэгорый. Нас чакае непрытворная барацьба, падмацаваная назапашанымі эмоцыямі. Мы ў чаканні і прадчуванні яркіх баталій, высокіх вынікаў і асабістых рэкордаў. У нашым артыкуле вы знойдзеце вынікі пасля пройдзеных відаў, як толькі яны будуць апрацаваны суддзёй-сакратаром. Сачыце за развіццём падзей у гэты па-летнему спякотны чацвер. Паехалі!
Услед за штурхальнікамі ядра і скакуноў трайным анлайн-турнір праводзяць і кідальнікі кап’я. У сектарах стадыёна «Брэсцкі» і спартыўнага комплексу «Стайкі» – без перабольшання мацнейшыя спартсмены краіны. А мы ў рэжыме анлайн будзем сачыць за іх бітвай.
Кіданне кап’я ў апошнія гады па праву носіць званне аднаго з найбольш паспяховых у беларускай лёгкай атлетыцы відаў, а сёння ў сектарах нашага анлайн-турніру сабраліся найбольш цікавыя кідальнікі. Таццяну Халадовіч прадстаўляць лішні раз не варта – тытулаў у яе хопіць на дваіх (хоць яна не супраць пашырыць спіс), а асабісты рэкорд спартсменкі значыцца на ўзроўні 67.47 метра. Далей з беларускіх спартсменак кап’ё ніхто і ніколі не кідаў. Дарэчы, у гэтым сезоне Таццяна ўжо адпраўляла кап’ё на адзнаку 67.17 метра. Прама зараз гэта першы радок сусветнага рэйтынгу!