Новости
Падсілкуйся вугляводамі: Salateira запрашае марафонцаў на Pasta Party
03 Августа 2017
1226

Ва ўсім свеце перад марафонамі і паўмарафонамі традыцыйна праводзяць Pasta Party – вячэру для спартсменаў, на якой галоўнай стравай выступае паста. Перад забегам трэба як след “загрузіцца” вугляводамі: за 17-18 гадзін да паўмарафона з разліку 3 г вугляводаў на 1 кг масы цела. Пра гэта ведаюць і арганізатары Мінскага паўмарафона. Адзін з яго спонсараў – Salateira, сетка рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні, – накорміць удзельнікаў забега смачнай і вельмі пажыўнай пастай са зніжкай 50%.

Чаму Salateira?

Salateira не выкарыстоўвае паўфабрыкаты: усе стравы, у тым ліку паста, гатуюцца толькі са свежых інгрэдыентаў. Кухары робяць соусы да пасты на аліўкавым алеі ці вяршках. Да розных страў прапануюць натуральныя вітамінныя напоі з маліны, абляпіхі і вішні: Salateira выступае за здаровае харчаванне. Амаль ва ўсе стравы, таксама і ў пасту, кухары дадаюць свежую гародніну і зеляніну. Ці варта казаць, што і тое, і другое карысна для здароўя спартсмена? Гародніна і зеляніна змяшчаюць клятчатку, вітаміны С і К, якія спрыяюць умацаванню мышц і добраму страваванню, асвяжаюць і зараджаюць арганізм бадзёрасцю.

У Salateira выкарыстоўваюць італьянскую пасту толькі з цвёрдых сартоў пшаніцы, якая добра засвойваецца арганізмам, дапамагае паменшыць боль у нагах і спрыяе аднаўленню мышачнай тканцы. Порцыя пасты з цэльназерневай мукі змяшчае неабходную для бегуна колькасць вугляводаў, надоўга зараджае арганізм энергіяй і падтрымлівае стабільны ўзровень цукру ў крыві.

І гэта яшчэ не ўсё: у склад якаснай пасты ўваходзіць жалеза – важны элемент, які дастаўляе кісларод да мышц. Salateira разлічыла, што адна талерка пасты з мясным соусам і свежай зелянінай закрые дзённую патрэбнасць арганізма спартсмена ў жалезе. Акрамя таго, у цэльназерневай пасце, якой Salateira будзе частаваць марафонцаў, змяшчаецца вялікая колькасць фосфару, марганцу, магнію і селену − элементаў, станоўча ўплываючых на арганізм спартсмена, якога чакаюць моцныя нагрузкі.

На Pasta Party у Salateira удзельнікі Мінскага паўмарафона не толькі падсілкуюцца і запасуцца вугляводамі, але і добра правядуць час перад важным мерапрыемствам: адпачнуць у прыемнай, утульнай атмасферы, пазнаёмяцца з тымі, хто будзе бегчы побач і настрояцца на перамогу.

Кожны ўдзельнік, зарэгістраваны на Мінскі паўмарафон, які аплаціў свой удзел, пры атрыманні нумары таксама атрымлівае купон на зніжку ў рэстаране Salateira. Выдача нумароў будзе ажыццяўляцца з 10.00 да 20.00 у Гандлёва-забаўляльным цэнтры “Галерея Минск” з 7 па 9 верасня.

Чакаем вас па адрасе: Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Галерея Минск”, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9, 6 паверх.

 

 

 

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ