Навіны
АНЛАЙН-ПРАБЕГ “ДЗЯКУЙ УРАЧАМ!” СТАРТАВАЎ
02 Июня 2020
445


Рэгістрацыя на анлайн-прабег Дзякуй урачам! была абвешчана 22 мая. Жадаючым прыняць удзел у дабрачыннай акцыі спатрэбіўся ўсяго тыдзень, каб зарэгістрыравацца на 500 заяўленых слотаў. І вось учора, 1 чэрвеня, быў дадзены старт афіцыйнаму пачатку забегаў пад хэштэгам #дзякуйурачам (#спасибоврачам) па ўсёй краіне, якія прадоўжацца да 10 чэрвеня ўключна.

Частка стартавых узносаў, а гэта 3500 рублёў, будуць перададзены Беларускаму Таварыству Чырвонага Крыжа ў якасцi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі на закупку сродкаў індывідуальнай аховы для ўрачоў. Мы абавязкова раскажам і адчытаемся аб перадачы гэтай сумы.

З учорашняга дня ўдзельнікі анлайн-прабегу пачалі публікаваць свае дасягненні. Хтосьці замахнуўся на марафонскую дыстанцыю, хтосьці вырашыў пераадолець палоўку, а нехта, рухомы добрай мэтай, наогул упершыню выйшаў на прабежку. Галоўнае, што тут няма пераможцаў і прайграўшых. Дзяліцеся сваімі маршрутамі і вынікамі ў сацыяльных сетках, стаўце хэштэг #дзякуйурачам (#спасибоврачам) і адзначайце нас (@blr_athletics, @baf_races_2020, @minskhalfmarathon.by). Памятныя медалі будуць высланы ўсім удзельнікам анлайн-прабегу пасля 10 чэрвеня.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ