Навіны
АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ ПРЭЗІДЫУМА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ "БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ"
24 Сентября 2020
252


Сёння, 24 верасня 2020 года, у Мінску адбылося пасяджэнне Прэзідыума Грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі".

На пасяджэнні прысутнічалі члены Прэзідыума:

1. Ціхан Іван Рыгоравіч

2. Тапуноў Генадзь Рыгоравіч

3. Бут-Гусаім Надзея Аляксандраўна

4. Каласоўская Марыя Алегаўна

5. Грэсь Вераніка Аляксандраўна

6. Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч

7. Сівоў Дзмітрый Вячаслававіч

8. Маісевіч Юрый Вікенцьевіч

9. Арзамасава Марына Аляксандраўна

10. Андрэйчык Алег Еўстаф’евіч

11. Унтон Андрэй Тадэвушавіч

12. Якаўлеў Андрэй Сяргеевіч

Кіраваў працай Прэзідыума Іван Рыгоравіч Ціхан, старшыня ГА "БФЛА". Сакратаром пасяджэння была абраная Вераніка Аляксандраўна Грэсь.

Парадак дня ўключаў у сябе разгляд заявы намесніка старшыні ГА "БФЛА" Генадзя Рыгоравіча Тапунова аб спыненні паўнамоцтваў па ўласнай ініцыятыве, а таксама аб уключэнні новых членаў у склад Прэзідыума і прызначэнні на пасады намесніка старшыні.


Па выніках працы Прэзідыума былі прынятыя наступныя рашэнні:

1. Вызваліць ад паўнамоцтваў у якасці намесніка старшыні ГА "БФЛА" Тапунова Генадзя Рыгоравіча і выключыць яго са складу Прэзідыума.

2. Прызначыць на грамадскіх пачатках на пасаду намесніка старшыні ГА "БФЛА" Маісевіча Юрыя Вікенцьевіча, галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, а таксама прызначыць на пасаду намесніка старшыні ГА "БФЛА" і ўключыць у склад Прэзідыума Бут-Гусаіма Аляксандра Уладзіміравіча, генеральнага дырэктара Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".



КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ