Навіны
АРЗАМАСАВА ПРАЦЯГВАЕ ПРАЦАВАЦЬ У АРМІІ І НЕ БЫЛА ПРАЦАЎЛАДКАВАНА Ў РЦАП ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ
19 Ноября 2020
204


За апошнія суткі ў некаторых СМІ з'явілася інфармацыя аб звальненні чэмпіёнкі свету ў бегу на 800 метраў Марыны Арзамасавай. Прычым аб звальненні са штата Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, дзе Марына не была працаўладкавана. Так, напрыклад, піша INTERFAX.BY. Падставай для роздумаў паслужыў пост Арзамасавай на старонке ў instagram, дзе яна неадназначна напісала: «Заўтра пачынаю новае жыццё. Жыццё без працы, без фінансавання і без пэўнай мэты. Не так я сабе ўяўляла сваю шчаслівую будучыню, калі шчыра..., але нервы і пастаянная тузаніна за гэтыя месяцы ўжо надакучылі». Дадзены пост справакаваў СМІ на напісанне публікацый, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, якія ў наступным абвергла і сама спартсменка ў сваім instagram. Паведамляем, што Марына не была працаўладкавана ў РЦАП па лёгкай атлетыцы, адкуль яе паспяшаліся звольніць СМІ, якія не валодаюць дакладнай інфармацыяй. На сённяшні дзень яна знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за дзіцём і, як і раней, праходзіць службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Як паведаміў нам Старшыня спарткамітэта УС палкоўнік Анатоль Ханеўскі: «Па дзейсным да 18 жніўня 2021 года кантракце Марына служыць у арміі, і ніхто не будзе яго перарываць раней пазначанага тэрміну». Нагадаем, што на працягу доўгага часу ідзе допінгавы разгляд у дачыненні Арзамасавай, а нагодай для публікацыі паста стала чаканае ў бліжэйшы час рашэння датычна дадзенай тэмы.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ