Навіны
БЯЖЫМ LABYRINTH RUN НА “ДЫНАМА” 8 ЛІСТАПАДА!
28 Октября 2020
517


Вы калі-небудзь блукалі ў лабірынце? Верагодна. Як мінімум у лабірынце вар'яцкіх планаў і надзей! Нацыянальны алімпійскі стадыён Дынама прапануе вам абсалютна новую страву! Упершыню ў Беларусі – забег LABYRINTH RUN!

Дыета спартыўных падзей зацягнулася, ці не праўда? Пара расцерці ножкі па-буйному! Іх чакае стоадсоткавы чэлендж!

Кінуць сабе выклік могуць як дарослыя, так і дзеці. На дыстанцыю Лабірынт дапускаюцца ўдзельнікі, якія дасягнулі 16 гадоў. Дзіцячая траса – міні-лабірынт – даступная для малых, пачынаючы з 4-гадовага ўзросту.

Траса размесціцца на тэрыторыі стадыёна Дынама. Так што ўдзельнікі забегу прымусяць спартыўныя сэрцы краіны біцца часцей. Незабыўныя эмоцыі, святочная атмасфера і прыемная стомленасць забяспечаны.

БЯЖЫМ LABYRINTH RUN 8 ЛІСТАПАДА Ў 10:00

Вашай увазе схема маршрутаў:


Аплаціць СТАРТАВЫ ЎЗНОС вы можаце 2 спосабамі: праз сістэму АРІП альбо на разліковы рахунак стадыёна Дынама (падрабязней – па спасылцы на рэгістрацыю, апублікаванай крыху ніжэй).

СТАРТАВЫ ПАКЕТ дыстанцыі Лабірынт уключае электронны чып, медаль і брэндаваную майку Joma, аднаго з партнёраў забегу. Юныя ўдзельнікі міні-лабірынта атрымаюць медаль на фінішы.

СПАСЫЛКА НА РЭГІСТРАЦЫЮ

КІНЬ ВЫКЛІК НОВАЙ ПРЫГОДЗЕ!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ