Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
01 Октября 2020
294


Добры вечар усім прыхільнікам каралевы спорту! Мы зноў падрыхтавалі для вас порцыю навін са свету лёгкай атлетыкі. 

***


Фіналіст чэмпіянату свету ў бегу з перашкодамі Leonard Bett з нецярплівасцю чакае сустрэчы на ​​дарожцы з чэмпіёнам свету Conseslus Kipruto дома на турніры Kip Keino Classic, які пройдзе ў Найробі ў гэтую суботу. Bett, які стаў другім у Манака, саступіўшы Soufiane El Bakkali, кажа: «Турнір у Манака стаў выдатнай магчымасцю выступіць за мяжой, бо ў нас быў вельмі няпросты сезон. І я з нецярпеннем чакаю, што мае рэзультаты стануць лепш. Я лічу, што я прагрэсірую, а таксама я многа вынес з забегу ў Манака, так што зраблю некаторыя карэкціроўкі да суботы».

***


На суботнім турніры ў Кеніі вельмі цікавыя стартавыя пратаколы. У кіданні молата ў мужчын выступяць 42-гадовы італьянец Marco Lingua, беларусы Павел Барэйша і Захар Махрасенка, а таксама чэх Petr Koucky. У жанчын у сектар выйдуць Tracey Andersson са Швецыі, рэкардсменка Венесуэлы Rosa Rodriguez, рэкардсменка Бельгіі Vanessa Sterckendries і кенійка Rebecca Kerubo. У мужчынскім кіданні кап’я, на жаль, не выступіць сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў кеніец Julius Yego, але ўдзел прымуць паўднёваафрыканец Johan Grobler, паляк Hubert Chmielak, француз Lukas Moutarde, чэх Dominik Sokola і бельгіец Timothy Herman. А на дыстанцыі 3000м з/п на старт выйдуць чэмпіёнка і рэкардсменка свету Beatrice Chepkoech і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Hyvin Kiyeng. У бегу на 800м у жанчын за перамогу будуць змагацца рэкардысменкі сваіх краін Nelly Jepkosgei з Кеніі, Winnie Nanyondo з Уганды, Noelie Yarigo з Беніна, Habitam Alemu з Эфіопіі, а таксама кенійскія бягунні Eunice Sum і Emily Tuei. У мужчынскім забегу ўдзел прымуць пераможца этапу Брыльянтавай лігі ў Досе Ferguson Rotich, Collins Kipruto, Wycliffe Kinyamal і чэмпіён Аўстраліі Joseph Deng.

***


Год, які быў напоўнены стратамі і бедамі, усё ж такі падорыць гледачам неверагоднае супрацьстаянне Kenenisa Bekele і Eliud Kipchoge на Лонданскім марафоне ў нядзелю. Кожны са спартсменаў прыняў удзел у 19 афіцыйных марафонах (Kipchoge таксама яшчэ двойчы прабег марафон без афіцыйнага заліку), у кожнага на рахунку 14 перамог, і абодва выбягалі з 02:06:00 14 разоў (11 разоў з 2:05:00 і 6 раз з 02:04). Kipchoge стаў пераможцам 11 разоў у дванаццаці стартах, Bekele атрымаў тры перамогі ў дзевяці. У чатырох марафонах, дзе бегуны сустрэліся тварам да твару: Чыкага 2014, Лондан 2016, Берлін 2017 і Лондан 2018, – перамогу атрымліваў Kipchoge.

***


Больш за 150 000 дзяцей з больш чым 500 школ прымуць удзел у першым анлайн міні-марафоне Virgin Money Giving у Лондане. Удзельнікі павінны прабегчы 2,6 мілі ў перыяд з 28 верасня па 9 кастрычніка. Hugh Brasher, івэнт-дырэктар Лонданскага марафону, кажа: «Рэакцыя школ была фантастычнай. Мы ўстанавілі першапачатковую мэту ў 45 000 чалавек для гэтай новай ініцыятывы, каб натхніць дзяцей пачатковай школы быць актыўнымі, і мы дасягнулі яе на працягу сямі дзён пасля запуску. Мы ўсе ведаем, што фізічная актыўнасць паляпшае здароўе і фізічную форму, а таксама падтрымлівае добрае псіхічнае здароўе і дабрабыт, і гэта выдатна ўсведамляць, што так шмат дзяцей будуць удзельнічаць у Лонданскім марафоне ў гэтым годзе. Кожная школа атрымае спецыяльны сувенір, каб адсвяткаваць удзел сваіх вучняў у першым анлайн міні-марафоне Virgin Money Giving у Лондане».

***


Завяршыўся прыём заявак на ўдзел у чэмпіянаце свету па паўмарафоне, які пройдзе 17 кастрычніка ў польскай Гдыні. Удзел у ім возьмуць 157 мужчын і 127 жанчын з 62 краін. Сярод ключавых бегуноў Joshua Cheptegei і Sifan Hassan. Cheptegei і Jacob Kiplimo ўзначаляць каманду Уганды. Кеніец Bedan Karoki і эрытрэец Ghirmay Ghebreslassie таксама ў спісе топавых бегуноў. Нідэраландка Hassan будзе канкурыраваць з эфіопкай Ababel Yeshaneh і кенійкай Peres Jepchirchir. Свой тытул будзе абараняць Netsanet Gudeta з Эфіопіі. Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя задаволеная колькасцю ўдзельнікаў чэмпіянату, а таксама якасцю: у мужчын 10 чалавек разменьвалі 60 хвілін, у жанчын 10 удзельніц выбягалі з 66:30.

***


Бегуноў з усяго свету заклікаюць далучыцца да чэмпіянату свету па паўмарафоне ў Гдыні анлайн. Прыняць удзел у «Fast 10k with Paula Radcliffe» («Хуткая дзясятка з Paula Radcliffe») можна да 11 кастрычніка. Radcliffe кажа: «Чэмпіянат свету па паўмарафоне займае зусім асаблівае месца ў маім сэрцы. Гэта быў мой першы тытул чэмпіёнкі свету. Я выйграла тры чэмпіянаты свету па паўмарафоне, і ўсе яны былі вельмі асаблівымі для мяне. Я хацела б запрасіць вас усіх прыняць удзел у спаборніцтве на 10 км. У гэтым годзе мы вымушаныя зрабіць забег у анлайн-фармаце. Так што давайце аб'яднаемся ва ўсім свеце, дзе б вы ні знаходзіліся, і станем часткай самага вялікага ў свеце паўмарафону».

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ