Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
01 Декабря 2020
244


Добры зімовы вечар усім! Прапануем вашай увазе дайджэст навін са свету лёгкай атлетыкі.

***


Сёння і заўтра, 1 і 2 снежня, праходзіць анлайн-пасяджэнне Савета Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Сярод галоўных тэм – даклад рабочай групы аб сітуацыі ў расійскай лёгкай атлетыцы і праграме па нейтральным статусе атлетаў. Таксама на парадку дня пацверджанне дат правядзення будучых мерапрыемстваў і чэмпіянатаў: Кангрэс СЛА ў 2021 годзе, чэмпіянат свету па кросе-2021 у Батэрсце, чэмпіянат свету ў памяшканні-2022 у Бялградзе і чэмпіянат свету сярод юніёраў-2022 у Калі. Сярод пытанняў на абмеркаванне і запуск у 2023 годзе новага турніру – чэмпіянату свету па бегу па шашы. Чакаюцца справаздачы аб ходзе падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Токіа і Парыжы ў 2024 годзе, а таксама да ўсіх стартаў пад эгідай Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі: чэмпіянат свету ў памяшканні-2021 ў Нанкіне, чэмпіянат свету сярод юніёраў-2021 у Найробі, чэмпіянаты свету 2022 года ў Арэгоне і 2023 года ў Будапешце.

***


З 1 снежня, як паведамлялася вясной, адкрылася акно для выканання кваліфікацыйных нарматываў у Токіа. Працэс быў прыпынены 6 красавіка. З 1 верасня можна выканаць кваліфікацыю ў марафоне і спартыўнай хадзьбе, хоць ачкі сусветнага рэйтынгу за гэтыя старты не налічваліся. З сённяшняга дня можна не толькі заваяваць пуцёўку на Алімпійскія гульні, але і зарабіць ачкі сусветнага рэйтынгу.

***


Лёс чэмпіянату свету ў памяшканні, які запланаваны на сакавік і павінен прайсці ў кітайскім Нанкіне, залежыць ад рашэння ўрада, калі яны дазволяць праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў краіне. Прыняцце рашэння чакаецца ў бліжэйшыя тыдні. Нягледзячы на тое, што Рада Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі заслухае справаздачу аб ходзе падрыхтоўкі да турніру, яна не зможа вынесці вердыкт аб правядзенні старту.

***


У Маскве завяршылася справаздачна-выбарная Канферэнцыя Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, на якой прэзідэнтам федэрацыі на новы чатырохгадовы тэрмін быў абраны Пётр Іваноў. У тайным галасаванні прынялі ўдзел 73 дэлегаты. На пост Прэзідэнта прэтэндавалі пяць чалавек: Міхаіл Гусеў, Пётр Іваноў, Ірына Прывалава, Алег Курбатаў і Андрэй Шляпнікаў. Шляпнікаў зняў сваю кандыдатуру на карысць Пятра Іванова, а Курбатаў – на карысць Прывалавай. Па выніках галасавання пераканаўчую перамогу атрымаў Пётр Іваноў, які набраў 56 галасоў, за Міхаіла Гусева прагаласавалі 10 дэлегатаў, за Ірыну Прывалаву – 7. Далей прайшлі выбары Прэзідыума федэрацыі, у склад якога ўвайшлі шэсць чалавек: Святлана Абрамава, Радзівон Гатаулін, Міхаіл Гусеў, Ірына Прывалава, Антон Уйк і Наталля Шубянкова. Пасля справаздачна-выбарчай Канферэнцыі адбылося пасяджэнне абноўленага Прэзідыума УФЛА, на якім першым віцэ-прэзідэнтам арганізацыі была абраная Ірына Прывалава.

***


Традыцыйны турнір па скачках (мужчынскі скачок з шастом і жаночы скачок у вышыню) у нямецкім Котбусе, запланаваны на 27 студзеня, не адбудзецца з-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй, у першую чаргу, з-за немагчымасці дапусціць на арэну гледачоў. Турнір павінен быў упершыню прайсці ў якасці бронзавага этапу Кантынентальнага тура.

***


Каля 9000 бегуноў, падзеленых на тры забегі па 3000 чалавек у кожным, прынялі ўдзел у 21-м Шанхайскім марафоне Toray Cup, які мае плацінавы лэйбл. Усе ўдзельнікі павінны былі прайсці тэст на каранавірус за сем дзён да старту. Бяспека бегуноў была падвышаная з дапамогай сістэмы распазнання асоб і вымярэння тэмпературы. У мужчын пераможцам з асабістым рэкордам стаў бягун-аматар Jia'e Renjia. Следам фінішавалі Yang Dinghong – 02:15:13 (гэта яго 4 марафон з сярэдзіны кастрычніка) і Su Guoxiong – 02:16:57. У жанчын пераможцай стала Li Zhixuan02:26:39, другое месца ў Jiao Anjing – 02:33:55.

***


27-гадовы паўднёваафрыканскі кідальнік кап’я, чэмпіён Афрыкі сярод юніёраў 2011 года Рока ван Ройен палепшыў свой асабісты рэкорд да 87.62. Раней у лістападзе ён ужо перапісваў свой РВ з 85.39 (рэзультат, устаноўлены ў 2015 годзе) да 85.50.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ