Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
09 Декабря 2020
261


Экватар працоўнага тыдня сустракаем за чытаннем навіннай падборкі са свету каралевы спорту. 

***


Найлепшая лёгкаатлетка года Юлімар Рохас лічыць, што можа стаць першай жанчынай, якая пераадолее 16-метровую адзнаку ў трайным скачку. Спартсменка кажа: «Я ведаю, што магу скакаць на 15.50. Мая мэта – стаць першай жанчынай, якія скокнула за 16м. У розумах людзей гэта нешта няўяўнае, але я думаю, што я здольная на гэта». Таксама Рохас лічыць, калі б не пандэмія, яна змагла б паляцець далей, чым на сусветны рэкорд у памяшканні – 15.43, устаноўлены ў Мадрыдзе. Яна дадае: «Я заканчвала зімовы сезон, які правяла ў добрай форме, і была накіравана на 15.50. Шчыра, я веру, калі б не было лакдаўнаў і пандэміі, я б ужо радавалася алімпійскаму медалю і рэзультату далей за 15.43. Я той спартсмен, які заўсёды хоча больш, але нягледзячы на ​​тое, што здарылася ў 2020 годзе, я ўпэўненая, што 2021 год прынясе нам шмат радасці і я буду ў яшчэ лепшай форме».

***


Найлепшы лёгкаатлет года Armand Duplantis лічыць, што «заўсёды ёсць куды расці», нягледзячы на ​​тое, што яму належаць тры з чатырох найлепшых выніка ў скачку з шастом у гісторыі. «Мне здаецца, што заўсёды ёсць, што паправіць у тваім скачку. Я вызначана магу стаць хутчэй, я магу стаць мацней, і псіхалагічна таксама ёсць, што палепшыць. Зараз я гуляю ў маленькую гульню сантыметраў, і пакуль я магу дадаваць па сантыметры – гэта паляпшэнне», – кажа Armand. La Gazzetta dello Sport піша, што Duplantis плануе вярнуцца ў Швецыю, каб прыняць удзел у зімовым сезоне, уключаючы чэмпіянат Еўропы ў памяшканні ў Торуні.

***


Новаспечаныя рэкардсмены свету пасля Валенсійскага марафону спадзяюцца трапіць у кенійскую зборную і атрымаць білеты на Алімпійскія гульні ў Токіа. Пераможцы нядзельнага прабегу Peres Jepchirchir і Evans Chebet упэўненыя, што лёгкаатлетычная федэрацыя Кеніі ацэніць іх форму і дапусьціць у зборную. Кіраўніцтва федэрацыі кажа, што перагледзіць склад каманды, якая павінна адправіцца ў Токіа.

***


Мясцовы аргкамітэт Токіа-2020 плануе правесці тэставы марафон у Сапара 5 мая напярэдадні Алімпійскіх гульняў. І мужчынскі, і жаночы марафоны ў рамках Гульняў адбудуцца ў Сапара, так як там тэмпература і вільготнасць ніжэй, чым у японскай сталіцы.

***


Yohann Diniz гнеўна адрэагаваў на навіну пра тое, што спартыўную хадзьбу на 50км выключаць з праграмы Алімпійскіх гульняў з 2024 года. «Гэты від толькі пачаў развівацца і з 2016 стаў даступны для жанчын. Так што роўнасць – гэта надуманая праблема, бо шмат спартсменаў выбіраюць гэтую дыстанцыю. Гэта аб'ява яшчэ больш матывуе мяне завяршыць кар'еру пасля Токіа і ні пра што не шкадаваць, бо гэта будзе апошні заход на 50км у сучаснай эры!» – напісаў ён у Instagram.

***


Jesus Angel Garcia, які ў наступным годзе мае намер прыняць удзел у сваіх восьмых Алімпійскіх гульнях у спартыўнай хадзьбе на 50 км, не здзівіўся навіне пра выключэнне гэтай дысцыпліны з праграмы Гульняў з 2024 года. Ён кажа, што чакаў дадзенае рашэнне, бо «аргументы аб тым, каб выключыць гэтую падзею з алімпійскай праграмы, схілілі шалю на бок яго знікнення: Гульні 21 стагоддзя адзначаны сацыяльнымі сеткамі, YouTube, альтэрнатыўнымі відамі спорту, МАК не хоча праблем з тэлевізійнымі правамі... спартыўная хадзьба на 50км доўжыцца амаль 4 гадзіны і, вядома, складана трансліраваць гэтую дысцыпліну, пры тым, што ў праграме Алімпійскіх гульняў яшчэ 40 відаў спорту».

***


Рэкардсмен Германіі ў марафоне Аманаль Петрас, які з-за ваеннага канфлікту ў раёне Тыграй у Эфіопіі на працягу 4 тыдняў не мог звязацца са сваёй сям'ёй, заявіў, што будзе шукаць родных, калі не зможа ўсталяваць з імі кантакт. «Я пачакаю яшчэ два-тры тыдні. Калі за гэты час я не атрымаю ніякай інфармацыі... і вайна працягнецца, я хачу паляцець у Судан і знайсці сваю сям'ю. Спадзяюся, яна не знікла. Я палячу ў Хартум і спачатку пабываю ў лагерах бежанцаў», – кажа спартсмен.

***


На чэмпіянаце свету па лёгкаатлетычных эстафетах, які пройдзе 1-2 мая ў Сілезіі, будзе цэлая каманда маскотаў. Капітанам гэтай каманды стане жыраф Лунані. Таксама талісманамі стануць страус і гепард, трэцяга персанажа арганізатары прадставяць пазней. У кожнага з маскотаў ёсць рэальны прататып, які пражывае ў Сілезскім заапарку, які размешчаны ўсяго ў 1км ад стадыёна Slaski, дзе і пройдзе турнір.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ