Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
16 Сентября 2020
444


Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе дайджэст навін са свету лёгкай атлетыкі.

***


Алімпійскі чэмпіён у штурханні ядра Ryan Crouser пацвердзіў сваю выдатную форму на турніры, які традыцыйна праходзіць у цэнтры Заграба за дзень да залатога этапу кантынентальнага тура – Hanzekovic Memorial. У трэцяй спробе штурхальнік зафіксаваў пераможныя 22.74. Гэтыя метры сталі лепшым рэзультатам, які спартсмен паказваў у Еўропе, а таксама 11-м рэзультатам у яго кар'еры. У Crouser было яшчэ тры выхады ў сектар, якія дазволілі б яму атрымаць перамогу: 22.59, 22.31 і 22.10. Наперадзе ў амерыканскага штурхальніка яшчэ адзін старт у Еўропе: у чацвер у Бялградзе. На другую прыступку п'едэстала падняўся чэмпіён свету Joe Kovacs, які дэбютаваў у Еўропе з рэзультатам 21.30. Трэцім стаў David Storl, які штурхнуў ядро ​​за 21 метр упершыню ў гэтым годзе – 21.20. Следам у выніковым пратаколе значацца амерыканскія штурхальнікі Payton Otterdahl (21.06) і Nick Ponzio (21.03), Konrad Bukowiecki заняў 6-е месца – 20.59.

***


Дыскаболы Andrius Gudzius, чэмпіён Еўропы, і Daniel Stahl, чэмпіён свету, сустрэнуцца сёння тварам у твар на Hanzekovic Memorial у Заграбе, а чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў і Еўропы Сандра Перкавіч упершыню ў гэтым сезоне з'явіцца ў сектары. У скачку ў вышыню лідарам з'яўляецца украінка Юлія Леўчанка, у скачку ў даўжыню барацьба развяжацца паміж шведкай Khaddi Sagnia і віцэ-чэмпіёнкай Еўропы 2016 года Jazmin Sawyers. Упершыню пасля зафіксаванага ў Манака 1:43.23 на 800-метроўцы на старт выйдзе фіналіст чэмпіянату свету Bryce Hoppel з ЗША, барацьбу яму распачнуць бойку брытанец Jake Wightman, швед Andreas Kramer і Amel Tuka з Босніі і Герцагавіны, усе тры лёгкаатлета размянялі 01:45 у гэтым годзе. Аўстралійцы Stewart McSweyn, Matthew Ramdsen і Ryan Gregson выступяць у бегу на 1500м. Пасля перамогі ў Берліне фаварытам на дыстанцыі 100м у мужчын з'яўляецца Arthur Gue Cisse, у жанчын – Kayla White. Француз Wilhem Belocian прыме старт у бегу на 110м з​​/б, у жаночым забегу лепшы заявачны рэзультат у пераможцы турніру ў Шаморыне Cindy Ofili.

***


Алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету Wayde Van Niekerk вяртаецца на дарожку. Ужо сёння на Gala dei Castelli у швейцарскім Белінцоне атлет выйдзе на старт у бегу на 400м. Гэта першае міжнароднае выступленне спартсмена пасля абароны тытула ў 2017 годзе на чэмпіянаце свету ў Лондане. Таксама ў турніры возьмуць удзел Nadine Visser (100м з/б), Femke Bol (400м з/б) і Jemma Reekie (800м). Bol і Reekie паспрабуюць працягнуць свае бяспройгрышныя серыі гэтага сезону. Dafne Schippers сустрэнецца на дарожцы з Ajla Del Ponte ў бегу на 100 м, у мужчынскім забегу пасля траўмы вяртаецца італьянец Filippo Tortu, які будзе змагацца з паўднёваафрыканцам Akani Simbine. Дзеючы чэмпіён свету Tajay Gayle пацвердзіў удзел у скачку ў даўжыню. Яго сапернікамі стануць Ruswahl Samaai з Паўднёвай Афрыкі і Simon Ehammer са Швейцарыі. Чэмпіёнка Швейцарыі Angelica Moser сустрэнецца ў сектары для скачка з шастом з лідарам еўрапейскага сезону Michaela Meijer. На мужчынскай «паўтарашцы» выступяць паляк Марцін Левандоўскі і Selemon Barega, які дэбютуе на дыстанцыі ў гэтым сезоне.

***


Armand Duplantis не змог узяць 6.15 у Берліне з-за ветру. Шаставік кажа: Калі ты скачаш 6.15, то ўмовы павінны быць ідэальнымі, а дзьмуў вецер. Таму не ўсё складалася ўдала для таго, каб узяць гэтую вышыню. Я не захацеў рызыкаваць. Duplantis завяршыў сезон пасля ўдзелу ў этапах Брыльянтавай лігі ў Рыме і Досе.

***


З-за строгіх каранцінных мер у Літве дыскабол Andrius Gudzius, які змог перамагчы Daniel Stahl у гэтым сезоне, кажа, што не мог нармальна трэніравацца аж да ліпеня. Гэты сезон быў складаным для мяне, таму што ў Літве былі вельмі строгія каранцінныя правілы. Я змог пачаць трэніроўкі на стадыёне толькі ў ліпені. Да гэтага часу я шмат трэніраваўся ў хатняй трэнажорнай зале і нават траўміраваўся. А сёння ў заканчэнні сезона я шчаслівы кінуць на 66.72 дзякуючы сваёй жонцы, фізіятэрапеўту і берлінскім балельшчыкам.”

***


Макс Хесс рады завяршыць сезон з SB 17.17 у трайным скачку на турніры ў Берліне і лічыць, што перанос Алімпійскіх гульняў пойдзе спартсмену на карысць: Крызіс дазволіў мне мець больш часу і менш ціску, каб аднавіцца пасля траўмы. У мяне быў час і на трэніроўкі, і на адпачынак, і ў Берліне я змог гэта прадэманстраваць. У выдатнай форме ў канцы сезону я змог выступіць на максімальным узроўні.

***


Украінка Марына Бех-Раманчук завершыць сезон 25 верасня этапам Брыльянтавай лігі ў Досе.

***


Часткай праграмы па прасоўванні чэмпіянату свету ў памяшканні 2022 года ў Бялградзе стане спецыяльны турнір па штурханні ядра, які пройдзе ў чацвер на Плошчы Рэспублікі ў сталіцы Сербіі. Хэдлайнерамі стануць лідар сезона ў свеце Ryan Crouser, чэмпіён свету Joe Kovacs і топавы сербскі штурхальнік Asmir Kolasinac.

***


Wayde Van Niekerk не прыме ўдзел 17 верасня ў этапе БЛ у Рыме, бо пасля швейцарскага турніру ў Белінцоне яму трэба будзе вярнуцца ў Паўднёвую Афрыку па сямейных абставінах. Karsten Warholm, першапачаткова заяўлены на бар'ернай і гладкай 400-метроўцы, будзе спаборнічаць толькі ў бегу на 400м з/б.

***


Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Мо Фара пацвердзіў, што на Гульнях у Токіа прапусціць дыстанцыю 5000м, а будзе абараняць свой чэмпіёнскі тытул у бегу на 10000м.

***


Abderrahmane Hammad, які завяршыў у 2010 годзе сваю кар'еру вышынніка, у суботу быў абраны Прэзідэнтам Алжырскага алімпійскага камітэта. У 2000 годзе ён прадстаўляў краіну на Алімпійскіх гульнях, заваяваўшы бронзавы медаль, а асабісты рэкорд спартсмена – 2.34.

***


Міністр спорту, мастацтваў і культуры Паўднёвай Афрыкі Nathi Mthethwa паабяцаў змагацца з "несправядлівасцю" Пастановы, які патрабуе ад Caster Semenya прымаць медыкаменты, якія зніжаюць узровень тэстастэрону, калі тая хоча ўдзельнічаць у спаборніцтвах. "Як Урад дэмакратычнай Паўднёвай Афрыкі, краіны, вядомай традыцыямі павагі і абароны асноўных правоў чалавека, сумесна з Афрыканскай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй мы разгледзім рашэнне суда і прапануем магчымыя рашэнні гэтай несправядлівай сітуацыі," – кажа міністр.

***


Адна з найлепшых еўрапейскіх спрынтараў Maja Mihalinec, чэмпіёнка Славеніі, у суботу выйшла замуж і зараз будзе выступаць пад двайны прозвішчам: Maja Mihalinec-Zidar.

***


Міжнародны прабег Giro al Sas перанесены з 3 кастрычніка на 1 лістапада. 

***


Французская федэрацыя лёгкай атлетыкі адзначыла 100-годдзе напярэдадні нацыянальнага чэмпіянату.

***


Нягледзячы на тое, што Нью-Ёркскі марафон у гэтым годзе не адбудзецца, але ўсе аматары бегу могуць адсвякаваць юбілей забегу, які ўпершыню прайшоў 13 верасня 1970 года. Многія бегуны лічаць, што марафон заўсёды праходзіў у кастрычніку ці пачатку лістапада і траса заўсёды пралягала па 5 раёнах. Але гэта не так. На самай справе першы Нью-Ёркскі марафон праходзіў толькі ў Цэнтральным парку ў нядзелю 13 верасня 1970 года 50 гадоў таму.

***


Па паведамленні the Guardian, Федэрацыя лёгкай атлетыкі Вялікабрытаніі плануе скараціць увесь штат супрацоўнікаў, якія адказваюць за арганізацыю этапаў Брыльянтавай лігі, а таксама паменшыць колькасць членаў анты-допінгавай каманды. Вядома, такое рашэнне выклікае здзіўленне і кажа аб рызыцы "паслаць няправільнае паведамленне пра будучыню гэтага віду спорту". Такія прапановы, выкладзеныя ў кансультацыйным дакуменце, пагоршаць асцярогі з нагоды таго, што Федэрацыя зможа арганізоўваць этапы БЛ у Лондане і Гейтсхедзе, а таксама негатыўна адаб'юцца на папулярнасці лёгкай атлетыкі ў краіне.

***


У Рыме адбылася сустрэча кіраўніцтва Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, Міністэрства спорту Польшчы і Аргкамітэту III Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2023 годзе ў Кракаве і Малапольскім ваяводстве. У праграму ўвайшлі наступныя віды спорту: стральба з лука, сінхроннае плаванне, бадмінтон, баскетбол 3×3, пляжны гандбол, брэйкданс, веславанне на байдарках і каноэ (слалам і спрынт), веласпорт (маунцінбайк і шашэйныя гонкі), фехтаванне, гімнастыка, дзюдо , каратэ, сучаснае пяціборства, рэгбі-7, стральба, скачкі на лыжах з трампліна, скалалажанне, настольны тэніс, трыятлон, валейбол (пляжны і класічны), барацьба і цяжкая атлетыка. Замест дынамічнай новай лёгкай атлетыкі, якая дэбютавала ў Мінску ў 2019 годзе, на гэты раз лёгкаатлеты будуць спаборнічаць у горным бегу.

***


ЗША і Японія не будуць пасылаць сваіх спартсменаў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па паўмарафоне, які пройдзе ў польскай Гдыні 17 кастрычніка.

***


Амерыканец Rudy Winkler перапісаў свой асабісты рэкорд і ўзначаліў сусветны рэйтынг сезона ў кіданні молата – 80.72. Ва ўдалай серыі ён зафіксаваў яшчэ 80.37 і 80.18.

***


На Універсіядзе Польшчы юніёрка Pia Skrzyszkowska абнавіла РВ, устанавіла рэкорд краіны ў катэгорыі U20, а таксама ўзначаліла еўрапейскі рэйтынг сезона U20 у бегу на 100м з/б – 13.01.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ