Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
23 Февраля 2021
295


10 дзён застаецца да галоўнага старту зімовага сезона – чэмпіянату Еўропы ў памяшканні. Каго мы ўбачым на дарожках і ў сектарах ў Польшчы, а каму давядзецца прапусціць турнір, даведаецеся з нашага традыцыйнага дайджэста.

***


41 брытанскі атлет адправіцца на чэмпіянат Еўропы ў памяшканні, які пройдзе ў Торуні 4-7 сакавіка. У склад зборнай увайшлі лідары еўрапейскага рэйтынгу сезона Elliot Giles (800м), Keely Hodgkinson (800м) і Tiffany Porter (60м з/б). Таксама ў Польшчы мы ўбачым чэмпіёна свету ў памяшканні ў бар'ерным бегу Andrew Pozzi і віцэ-чэмпіёнку Еўропы ў памяшканні ў скачку з шастом Holly Bradshaw. Устанавіўшы асабісты рэкорд 4557 ачкоў у пяцібор'і на мінулых выхадных, у лік 12 удзельніц увайшла Холі Мілс. Марк Скот, які ўзначаліў сусветны рэйтынг сезона ў бегу на 10000м, у Торуні выйдзе на старт дыстанцыі 3000м.

***


Рэкардсмен свету Кевін Майер пацвердзіў, што выступіць на зімовым ЧЕ ў сямібор'і. Ён распавёў пра гэта газеце L'Equipe падчас нацыянальнага чэмпіянату Францыі, дзе спартсмен прымаў удзел у спаборніцтвах у бегу на 60м (6.93) і скачку ў даўжыню (7.38). Таксама Майер выйшаў на старт бар'ернай 60-метроўцы, але не фінішаваў.

***


Jakob і Filip Ingebrigtsen плануюць прыняць удзел у чэмпіянаце Еўропы-2021, паведамляе vg.no. У 2019 года ў Глазга Jakob атрымаў перамогу на дыстанцыі 3000м, а затым узяў серабро на «паўтарашцы». Дзеючы чэмпіён Еўропы ў памяшканні Karsten Warholm пакуль не прыняў аб рашэнне аб удзеле ў кантынентальным форуме.

***


Ірландыя адпраўляе ў Польшчу 24 спартсмена. Сярод членаў каманды Філ Хілі (400м), Марк Інгліш і Кіян Макфіліпс (800м), Кіяра Магіян (1500м) і Шон Тобін (3000м).

***


У зборную Аўстрыі на надыходзячы кантынентальны форум увайшлі 7 атлетаў. У лік спартсменаў, якія заваявалі пуцёўкі, увайшлі сярэбраны прызёр ЧЕ ў памяшканні 2017 года ў пяцібор'і Івона Дадзіч і ўдзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане Андрэас Войта, які выйдзе на старт дыстанцыі 3000м. З-за траўмы ў Торунь не паедзе бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2019 года ў мнагабор'і Верэна Прэйнер.

***


Латвія не праводзіла нацыянальны чэмпіянат з-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй, але выбрала чатырох атлетаў, якія паедуць абараняць гонар краіны на зімовы ЧЕ. Liga Velvere будзе спаборнічаць у бегу на 800м, Сіндзія Букша – у бегу на 60м. Таксама Латвія адпраўляе Іллю Петрусенка (400м) і Угіса Йоцыса (1500м і 3000м), якія не маюць нарматываў.

***


Славакія абрала 8 атлетаў, якія адправяцца ў Торунь. Лідар зборнай – Jan Volko, які будзе абараняць свой чэмпіёнскі тытул у бегу на 60м, таксама на старт гэтай дыстанцыі выйдуць Томаш Матушак і Моніка Вейгертова. На 400-метроўцы заяўлены Сымон Буйна і Марцін Куцэра, на 60м з/б – Станіслава Скваркова. Таксама Федэрацыя запытала дазвол на ўдзел у турніры Іветы Путалавай, якая не выканала нарматывы, (яна сёння паспрабуе выканаць яго ў Бялградзе на дыстанцыі 400м) і рэкардсменкі краіны сярод юніёраў у бегу на 3000м Лізы Хацуховай.

***


Larissa Iapichino апісала свой скачок на 6.91 як "сон". На чэмпіянаце Італіі маладая скакуха паўтарыла нацыянальны рэкорд у памяшканні, які належыць яе маці Фіёне Мей, а таксама перапісала сусветны рэкорд сярод юніёраў, які належаў Хайке Дрэкслер. Larissa Iapichino кажа: «Гэта неверагодна, гэта сон, у мяне няма слоў, каб апісаць свае пачуцці. Першае, пра што я падумала: нічога сабе, я скокнула, як мая мама. І толькі потым я зразумела, што 6.91 – гэта сусветны рэкорд сярод юніёраў і пуцёўка ў Токіа! Мне трэба час, каб зразумець, што сёння адбылося. Шчасце, здзіўленне... У мяне ўнутры бура эмоцый на максімуме, я адчуваю сябе як дзіця. У 18 гадоў выканаць на хатняй арэне алімпійскі нарматыў – гэта не штодзённая рэч. Я ўяўляю Токіа, як магчымасць вучыцца, паназіраць за найлепшымі спартсменамі, якія выйдуць са мной у сектар і стануць маімі сапернікамі».

***


Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў памяшканні 2019 года ў пяцібор'і Solène Ndama прапусціць сезон-2021 з-за разрыву крыжападобных звязкаў у калене, які спартсменка атрымала падчас спаборніцтваў у скачку ў вышыню ў рамках чэмпіянату Францыі, паведамляе L'Equipe. «Мы выбылі мінімум на 6 месяцаў. Гэта вельмі крыўдна, таму што Solène была ў выдатнай форме. Цяпер ёй трэба будзе засяродзіцца на аднаўленні», – кажа яе трэнер Laurent Moreschi.

***


Japan Running News паведамляе, што пасля таго, як пераможца адбору на Алімпійскія гульні ў марафоне Shogo Nakamura адчуў боль у левай шчыкалатцы, яму дыягнаставалі малагалёначны тандзініт. Пасля гэтага бягун прыняў рашэнне зняцца з марафону возера Біва, які павінен прайсці ў гэту нядзелю. Накамура возьме некалькі дзён адпачынку, а на наступным тыдні плануе пачаць лёгкія прабежкі.

***


Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі паведамляе аб дыскваліфікацыі 12 спартсменаў, большасць з якіх спецыялізуецца на спартыўнай хадзьбе або доўгіх дыстанцыях, з-за выкарыстання забароненых рэчываў. Зінаіда Антонава, Аляксандра Андрэева, Вікторыя Марозава, Дзіяна Палітава, Станіслаў Фядотаў дыскваліфікаваныя на 12 месяцаў (з 20.06.2019 по 19.06.2020). Крысціна Іванова, Кацярына Львова, Крысціна Міхайлава, Мікалай Сяргееў, Марына Тарасава, Анастасія Чарнова дыскваліфікаваныя на 12 месяцаў (з 19.07.2019 па 18.07.2020). Артур Нікалаеў таксама дыскваліфікаваны на 12 месяцаў (з 16.10.2019 па 15.10.2020). Марыя Лосінава дыскваліфікавана на 14 месяцаў (з 19.07.2019-18.09.2020).

***


Чэмпіянат Германіі ў памяшканні паказаў, што канцэпцыя гігіены выдатна працуе. За два дні было зроблена каля 1000 экспрэс-тэстаў на COVID, ні адзін з іх не апынуўся станоўчым. Гледачы не былі дапушчаныя на арэну Helmut-Körnig-Halle. Таксама ў саміх спаборніцтвах узялі ўдзел меншы лік спартсменаў. Акрамя гэтага ўсе павінны былі насіць маскі-рэспіратары FFP-2 і захоўваць дыстанцыю ў 1,5м. Гэта дае надзею на правядзенне большай колькасці турніраў у летнім сезоне.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ