Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
23 Октября 2020
313


Правядзіце раніцу пятніцы за чытаннем порцыі навін са свету лёгкай атлетыкі.

***


Новаспечаная чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў паўмарафоне Peres Jepchirchir падзялілася ўражаннямі па прылёце ў Міжнародны аэрапорт Eldoret з Гдыні, дзе яе сустракалі муж Davies Ng’eno, дачка Natalie Cherono і пастар Rachael Kimosop. Спартсменка выказала шкадаванне, што яе калега па камандзе Joyciline Jepkosgei ўпала падчас гонкі. «Калі Joyciline упала, я зразумела, што цяпер я адна супрацьстаю ўсім. Мне давялося быць яшчэ больш акуратнай, асабліва на паваротах. Усе канкурэнткі былі моцныя. Для перамогі мне патрэбен быў спрынтарскі фініш», – сказала Jepchirchir. Яе муж вельмі задаволены выступленнем жонкі. Ён кажа, што Peres старанна працавала і выдатна падрыхтавалася да чэмпіянату, а таксама, што яна заслужыла гэтую перамогу. У снежні Jepchirchir плануе прыняць удзел у марафоне ў Валенсіі.

***


За 9 месяцаў да Алімпійскіх гульняў Валеры Адамс вырашыла змяніць трэнера і абстаноўку. У сераду двухразовая Алімпійская чэмпіёнка ў штурханні ядра абвясціла, што яна пераязджае ў Christchurch, каб працаваць з Дэйлам Стывенсанам, які таксама трэніруе чэмпіёна свету Тома Уолша. «Я павінна была выйсці з зоны камфорту і трохі ўзварушыцца, каб дазволіць быць лепшай версіяй сябе ў Токіа», – напісала Адамс у сацыяльных сетках.

***


Была апублікаваная праграма Гульняў Садружнасці, якія пройдуць у 2022 годзе ў Бірмінгеме. Спартыўная хадзьба на 20км будзе заменена бегам на 10000м. З праграмы выключылі змешаную эстафету, але пакінулі параалімпійскую эстафету 4х100м. Спаборніцтвы пройдуць у 53-х дысцыплінах лёгкай атлетыкі, 7 з якіх для паралімпійцаў. ВВС выкупіла эксклюзіўныя правы на трансляцыю турніру.

***


Чэмпіён свету 2017 года ў дзесяціборстве Kevin Mayer выдаў кнігу. Яго біяграфія атрымала назву «Мае 10 запаветаў».

***


Скакуха трайным Keturah Orji, якая выпусціла магчымасць падняцца на п'едэстал гонару Алімпійскіх гульняў у Рыа хоча стаць першай амерыканкай, якая заваявала алімпійскі медаль у гэтай дысцыпліне. У інтэрв'ю яна кажа: «Ведаючы, што я магу заваяваць першы медаль у трайным скачку для Амерыкі – вялікі гонар. І гэта, вядома, моцна цісне на мяне. Я ведаю, што вельмі шмат маладых скакух глядзяць на мяне, і спадзяюся, што паўплываю на іх рашэнне застацца ў гэтым відзе і дамагчыся высокіх рэзультатаў. Думаю, што Амерыка можа ўзяць медаль у трайным скачку».

***


Пасля прарыўнага сезону, у якім Lieke Klaver узначаліла еўрапейскі рэйтынг сезона ў бегу на 400м, нідэрландка распавяла пра тое, як у 2018 годзе перайшла з 200-метроўкі на дыстанцыю ўдвая даўжэй: «Шчыра, я ніколі пра гэта не думала, але мой трэнер Rogier Ummels сказаў паспрабаваць, таму што я падыходжу для 400м. Я заўсёды любіла такія сесіі, таму вырашыла паспрабаваць. 400м – гэта вельмі дэталёвая і тактычная дыстанцыя, яна адрозніваецца ад стометроўкі, вось гэтыя дэталі мне і падабаюцца больш за ўсё».

***


Shaunae Miller-Uibo паставіла пад сумненне рашэнне AIU зняць абвінавачванне з Salwa Eid Naser. Багамская бягуння на 400м напісала ў сваім Інстаграме пра сітуацыю з лёгкаатлеткай, якая апярэдзіла яе на мінулым чэмпіянаце свету: «Мой неспакой выкліканы не тым, што спартсмен прапусціў 4 тэсты і быў апраўданы. Мой неспакой выкліканы працай Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі і AIU, якія былі створаны для таго, каб абараняць наш від спорту. Я лічу, што ў дачыненні да гэтай справы СЛА і AIU былі злоўлены за руку».

***


Чэмпіёнка свету ў скачку ў вышыню Марыя Ласіцкене абураная адменай часовага адхілення чэмпіёнкі свету ў бегу на 400м Salwa Eid Naser. «Аказваецца, хутчэй парушыць правілы, прапусціўшы чатыры допінг-тэсту, і стаць вольным, чым апынуцца шматгадовым закладнікам за тое, што ты руская», – напісала Марыя ў сваім Інстаграм- акаўнце.

***


Прэзідэнт ВАДА і былы бягун на 400м Вітольд Банка выказаў занепакоенасць зыходам справы аб апраўданні Salwa Eid Naser. Ён напісаў у Твітары: «Што тычыцца Salwa Eid Naser і рашэння Дысцыплінарнага Трыбунала Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі па яе справе, то я занепакоены. ВАДА старанна прааналізуе яго і пры неабходнасці скарыстаецца сваім правам на апеляцыю».

***


Выканаўчы дырэктар УФЛА Барыс Грышын правёў рабочую сустрэчу са старшынёй антыдопінгавага камітэта федэрацыі Эдуардам Бязвуглавым, галоўным трэнерам зборнай Юрыем Барзакоўскім і трэнерскім складам зборнай каманды. На сустрэчы абмяркоўваліся як ужо праведзеная работа па прафілактыцы парушэнняў антыдопінгавых правілаў, так і пытанні планавання мерапрыемстваў у сферы антыдопінга сярод расійскіх лёгкаатлетаў. Пасля сустрэчы Эдуард Бязвуглаў сказаў: «Радуе, што паміж трэнерскім штабам зборнай і антыдопінгавым камітэтам склаліся даверлівыя працоўныя адносіны, што дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню. І трэнеры зборнай, і кіраўніцтва Федэрацыі перакананыя, што праца па прафілактыцы парушэнняў антыдопінгавых правілаў павінна весціся ў штодзённым рэжыме. Сёння я пераканаўся, што УФЛА, зборная каманда і антыдопінгавы камітэт з'яўляюцца аднадумцамі па ўсіх самых вострых пытаннях».

***


УФЛА апублікавала папярэдні каляндар на 2021 год. Галоўныя старты плануецца праводзіць у тэрміны, сумяшчальныя з міжнародным спартыўным календаром. Чэмпіянат Расіі ў памяшканні запланаваны на 15-17 лютага і пройдзе ў Маскве, а летні адбудзецца ў Чэбаксарах 23-27 чэрвеня.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ