Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
28 Мая 2020
384


Да завяршэння падыходзіць перадапошні працоўны дзень вясны 2020 года, якая для ўсяго свету стала пасіўнай у рэжыме каранціну і самаізаляцыі. Але мы не маркоцімся, бо вось-вось усе напрамкі, у тым ліку і спартовы, вернуцца ў звыклае рэчышча, і мы зможам зноў акунуцца ў спартыўную атмасферу, баталіі на дарожках і ў сектарах. А пакуль што пра сітуацыю ў свеце мы расказваем у свежым дайджэсце навін.


Этап Кантынентальнага тура Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў Найробі, які запланаваны на 26 верасня, будзе названы ў гонар двухразовага Алімпійскага чэмпіёна і былога кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Кеніі Кіпчоге Кейно – Kip Keino Classic, паведамляе Daily Nation. Забег на 10000 метраў у рамках спаборніцтваў будзе названы ў гонар іншага кенійскага бегуна, Алімпійскага чэмпіёна 1968 года ў гэтым відзе лёгкай атлетыкі – Нафталі Тэму (Naftali Temu 10,000m Classic). Sports Kenya – арганізацыя, якая кіруе двума найбуйнейшымі стадыёнамі Кеніі, прызнала Нацыянальны стадыён Ньяйо ідэальным месцам для правядзення дадзеных спаборніцтваў. Арганізатары паспрабуюць пакласці на стадыёне ўмяшчальнасцю ў 30000 гледачоў новае тартанавае пакрыццё. У сувязі з правядзеннем дадзенага міжнароднага старту Кенійская федэрацыя лёгкай атлетыкі плануе правесці некалькі дробных стартаў у пачатку жніўня, каб належным чынам падрыхтавацца да этапу Кантынентальнага тура ў Найробі. Прэзідэнт федэрацыі Джэксан Тувеі сказаў, што, калі ўрад аслабіць меры, прынятыя ў сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавірусу, напярэдадні нацыянальнага чэмпіянату будуць праведзены таксама рэгіянальныя першынства.


Італьянская федэрацыя лёгкай атлетыкі пацвердзіла, што этап Брыльянтавай лігі Wanda ў Рыме пройдзе 17 верасня на «Стадыё-дэі-Мармі» (Мармуровым стадыёне) у цяні Алімпійскага стадыёна. У Італіі таксама плануецца правядзенне яшчэ некалькіх дробных міжнародных стартаў: 16 ліпеня ў Савоне, спаборніцтвы па кіданнях у Кастыльёне 25 ліпеня, 1 жніўня ў Трыесце, 8 жніўня ў Нембра, 18 жніўня ў Ліньяна і 27 верасня ў Канельяна. У еўрапейскім календары таксама значацца турніры ў Раверэта (8 верасня) і Падуі (13 верасня). Джанмарка Тамберы плануе пазмагацца з багамцам Джамалам Вілсанам у анлайн-спаборніцтвах 18 чэрвеня. Тамберы будзе скакаць у Анконе, а Вілсан, адпаведна, на Багамах. Нацыянальны чэмпіянат Італіі па лёгкай атлетыцы павінен прайсці 28–30 жніўня ў горадзе Падуя.


З прычыны таго, што звыклы трэніровачны цэнтр Райана Краўзера (лёгкаатлетычны цэнтр універсітэта Арканзас) зачынены з-за карантыну, алімпійскаму чэмпіёну ў штурханні ядра давялося ўласнаручна ўсталяваць сектар на тэрыторыі пачатковай школы, якая знаходзіцца каля дома спартсмена. «Для мяне ўстаноўка сектара стала неабходнасцю. Мой сад у даўжыню 18 метраў, а гэтага для мяне недастаткова. Так што ў канчатковым выніку я за два дні ўсталяваў для сябе кола», – сказаў амерыканец.


Алімпійскі чэмпіён у стыпль-чэзе Кансэслус Кіпрута сказаў, што будзе гатовы да выступлення на спаборніцтвах, як толькі іх правядзенне будзе дазволена сітуацыяй з каронавірусам, паведамляе Xinhua. «Мы страцілі большую частку сезона, але мне трэба выкарыстоўваць свае шанцы на тых спаборніцтвах, на якіх мне ўсё ж атрымаецца выступіць. Праз два месяцы пачнуцца этапы Брыльянтавай лігі і Кантынентальнага тура, і мне трэба будзе быць гатовым. Як бы там ні было, мне трэба працягваць прытрымлівацца рэкамендацый аб сацыяльным дыстанцыяванні, каб пазбегнуць кантакту з каронавірусам», – сказаў Кіпрута.


Чэмпіёнка свету 2013 года ў бегу на 800 метраў Юніс Сум факусіруецца на заваёве Алімпійскай медалі ў наступным годзе, піша Daily Nation. Бягуння трэніруецца ў адзіноце ў Эльдарэце, выконваючы загады ўрада. У інтэрв'ю Nation Sport кенійка сказала: «Я трэніруюся па выразным плане, устаноўленаму маім трэнерам, хоць трэніроўкі ў адзіноце і выклікаюць у мяне некаторыя цяжкасці». Спартсменка пацвердзіла свой удзел у этапе Кантынентальнага тура Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў Найробі 26 верасня.


Сусветнае антыдопінгавае агенцтва абавязалася правесці дадатковыя мэтавыя тэставанні, каб запоўніць прабелы ў сістэме, выкліканыя крызісам з-за каронавірусу, паведамляе insidethegames.biz. САДА прызнала, што пандэмія COVID-19 прывяла да зніжэння ўпэўненасці ў антыдопінгавым працэсе. Агенцтва старанна сочыць за сітуацыяй і аналізуе, у якіх рэгіёнах у асаблівай ступені была паменшана колькасць узятых пробаў. У афіцыйнай заяве спецыялісты САДА сказалі: «Калі спартыўны ландшафт вернецца ў норму, гэтыя «прабелы» ў даследаваннях будуць прааналізаваны і адрасаваны пасродкам узяцця дадатковых пробаў. Нам прыйшлося паставіць грамадскае здароўе вышэй праблем антыдопінгу, што магло аказаць уплыў на барацьбу з допінгам у спорце. Як бы там ні было, на дадзены момант у свеце праводзіцца істотна менш спаборніцтваў і трэніровак».


Пачынаючы з 6 чэрвеня ў Швейцарыі будзе дазволена правядзенне спартыўных спаборніцтваў. У першай фазе выхаду з карантыну на стадыёне адначасова будзе дазволена знаходзіцца тромстам людзям. Чэмпіянат Швейцарыі па лёгкай атлетыцы павінен прайсці 11–12 верасня ў горадзе Беллінцона.

Па заканчэнні карантыну ў Славеніі першым лёгкаатлетычным стартам стане турнір у Радоўліцы 31 мая. Нацыянальны чэмпіянат Славеніі па лёгкай атлетыцы запланаваны на 25–26 ліпеня ў Цэле. Там жа пройдзе і камандны чэмпіянат краіны 12 і 13 верасня.

Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя і міжнародная юрыдычная фірма Pinsent Masons прыйшлі да пагаднення і падпісалі кантракт, на падставе якога на працягу наступных чатырох гадоў Pinsent Masons стане афіцыйным пастаўшчыком юрыдычных паслуг для СЛА. Pinsent Masons была заснавана ў 1769 годзе ў Вялікабрытаніі і з тых часоў развілася да ўзроўню сусветнага лідара ў сферы прафесійных паслуг, піша афіцыйны сайт Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Пераклад на рускую мову: Лізавета Гардзеева

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ