Навіны
КАРПАРАТЫЎНЫЯ І СЯМЕЙНЫЯ ЭСТАФЕТЫ ПРОЙДУЦЬ У РАМКАХ ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ. РЭГІСТРУЙСЯ І ПРЫМАЙ УДЗЕЛ!
15 Июля 2020
314


Пятнаццаць дзён застаецца да чэмпіянату Беларусі, які ў гэтым спаборніцкім сезоне вызначаны як галоўны старт лета-2020. Гэты нацыянальны форум пройдзе ярка, маляўніча, будзе напоўнены нацыянальным каларытам і адбудзецца пад назвай "Беларускiя лёгкаатлетычныя гульнi". Але гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы і навіны, якія падрыхтавала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі для спартсменаў, трэнераў, гледачоў, балельшчыкаў і ўсіх аматараў спорту. У рамках дадзенага рэспубліканскага старту пройдуць эстафетныя забегі 4х400 метраў для карпаратыўных каманд, а таксама змешаная сямейная эстафета для ўсіх жадаючых. Як гэта будзе, калі, колькі каштуе ўдзел – чытайце тут і зараз!

БФЛА пашырае фармат правядзення чэмпіянату Беларусі і ўпершыню праводзіць спаборніцтвы ў адным з самых відовішчных і дынамічных відаў каралевы спорту – эстафетах сярод аматараў Relay Fest!

Любы жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы на бегавых дарожках легендарнага стадыёна «Дынама», дзе яшчэ зусім нядаўна выступалі лідары сусветнага сезона ў лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскіх гульнях і матчы Еўропа-ЗША.

Удзельнікі будуць акрэдытаваны як прафесійныя спартсмены, атрымаюць унікальныя нагрудныя нумары і будуць змагацца за медалі і спецыяльныя прызы ў прамым эфіры аднаго з вядучых рэспубліканскіх тэлеканалаў краіны.

Для ўдзелу ў карпаратыўнай эстафеце вы можаце заявіць мужчынскую (4 чалавекі), жаночую (4 чалавекі) або змешаную (2 мужчыны, 2 жанчыны) каманду на забег 4х400 метраў. Адзначым, што ўсе ўдзельнікі павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.

Пераможцы будуць вызначаны па выніках усіх забегаў!

Кошт удзелу для каманды – 80 беларускіх рублёў.

Карпаратыўныя эстафетныя забегі пройдуць:

31.07.2020 – 22:00

01.08.2020 – 16:35

02.08.2020 – 20:00

Таксама ў заключны дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы пройдуць сямейныя эстафетныя забегі, удзел у якіх могуць прыняць тры чалавекі: тата, маці і дзіця ва ўзросце 46 гадоў.

Сямейная эстафета пройдзе 2 жніўня ў 14:50, а кошт удзелу для адной сям'і – 30 беларускіх рублёў.

У дадзенай эстафеце тата павінен будзе пераадолець дыстанцыю 200 метраў, маці – 150, а самы юны ўдзельнік – дзіцязавершыць забег 50-метровай дыстанцыяй.

Па выніках усіх забегаў будуць вызначаны тры самыя хуткія каманды, якія заслужана падымуцца на п'едэстал гонару і атрымаюць свае ўзнагароды!

Рэгістрыруйцеся, калі яшчэ гэтага не зрабілі! Клічце сяброў, каб было весялей! Бо колькасць месцаў абмежавана!

Больш падрабязна з рэгламентам забегаў можна азнаёміцца ТУТ. Зарэгістравацца на карпаратыўны забег можна па СПАСЫЛЦЫ, на сямейную эстафету ТУТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ