Навіны
МАКСІМ НЕДАСЕКАЎ ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У ЭТАПЕ БРЫЛЬЯНТАВАЙ ЛІГІ Ў РЫМЕ
16 Сентября 2020
349


Міжнародныя старты працягваюць крочыць па свеце, збіраючы ў рамках турніраў лепшых лёгкаатлетаў планеты. Рэзультаты, якія спартсмены дэманстрыруюць у такім няпростым спаборніцкім сезоне, радуюць і кажуць пра добрую гатоўнасць у любых умовах. Зусім нядаўна мы сачылі за выступленнямі Эльвіры Герман і Настассі Мірончык-Івановай, якія сышлі на заслужаны адпачынак, а цяпер эстафету падхапіў Максім Недасекаў, які заўтра, 17 жніўня, правядзе свой заключны старт у сезоне і выступіць на этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме. Пра тое, у колькі хварэць за спартсмена і хто яшчэ парадуе нас сваімі выступленнямі, чытайце тут і цяпер.

Лідарам сусветнага сезона ў мужчынскім скачку ў вышыню па-ранейшаму з'яўляецца беларус Максім Недасекаў, які занёс у свой актыў 2.33 на заключным унутраным старце ў Мінску – турніры на прызы Міхаіла Жалабоўскага. Менавіта з такім рэзультатам спартсмен заяўлены на заўтрашні старт. Канкурэнцыю яму складуць італьянец Gianmarco Tamberi і ўкраінец Andriy Protsenko, якія гэтым летам пераляталі 2.30. Таксама польскі спартсмен Norbert Kobielski на найлепшым старце ў сезоне паказаў 2.28. Спартсмены адкрыюць спаборніцкую барацьбу ў 19:40 па беларускім часе. Вашай увазе поўны стартавы пратакол:


Чарговы выклік адзін аднаму ў сектары для скачка ў вышыню кінуць украінскія спартсменкі Яраслава Магучых (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў Досе і рэкардсменка свету сярод юніёраў) і Юлія Леўчанка (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў Лондане). У гэтым сезоне абедзве спартсменкі маюць у сваім актыве 2.00. Канкурэнцыю ім складзе аўстралійка Нікола МакДэрмат, якая пакарала летам 1.98.

Дэбютуе ў Рыме рэкардсмен свету ў скачку з шастом у памяшканні Armand Duplantis. Цікава, ці атрымаецца ў спартсмена дасягнуць найвышэйшага скачку ў гісторыі на адкрытым паветры на адзнацы 6.15? У гэтым годзе швед правёў чатырнаццаць спаборніцтваў, у дзевяці з якіх браў вышыню вышэй за 6 метраў, пры гэтым двойчы перапісаўшы рэкорд свету ў памяшканні. Гэтым летам у яго актыве палёт на 6.07 і амбіцыйныя спробы на адзнацы сусветнага рэкорду. Найвышэйшае дасягненне Golden gala ў Рыме па-ранейшаму належыць Сяргею Бубке – 5.94, устаноўленае ў далёкім 1984 годзе, таму арганізатары з нецярпеннем чакаюць высокіх палётаў за 6-метровы рубеж ад вундэркінда "Монда".

Karsten Warholm з'яўляецца адзіным спартсменам у свеце, які двойчы выбег з 47 секунд на дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі. Нарвежскага бар'ерыста ўсяго 9 сотых секунды аддзяляюць ад рэкорду свету – 46.87, які з 1992 года належыць Кевіну Янгу – 46.78. На этапе Брыльянтавай лігі, упэўненыя, ён збярэ ўсю волю ў кулак, каб здзівіць усіх і перапісаць гэтыя лічбы. Паглядзець будзе цікава.

У гэты раз на бар'ернай 100-метроўцы абыйдзецца без удзелу беларусаў, але, тым не менш, нідэрландка Nadine Visser, якая ўзначальвае сусветны рэйтынг з рэзультатам 12.68, паспрабуе адстаяць сваю пазіцыю і супрацьстаяць фінскай атлетцы Annimari Korte (SB – 12.76) і францужанцы Cyrena Samba Mayela (SB – 12.73).

Поўны расклад і заяўкі на этап Брыльянтавай лігі ў Рыме глядзіце ТУТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ