Навіны
НАСТАССЯ МІРОНЧЫК-ІВАНОВА - 6.94 НА ТУРНІРЫ Ў ІНСБРУКУ!
07 Сентября 2020
257


Сёння вечарам, 5 верасня, аўстрыйскі горад Інсбрук прыняў удзельнікаў міжнароднага турніру скакуноў з шастом і ў даўжыню "16th Golden Roof Challenge", які прайшоў у самым сэрцы гістарычнага цэнтра на адной з галоўных вуліц Maria-Theresien-Straße. Адным з самых яркіх момантаў стала з'яўленне ў сектары беларускай лёгкаатлеткі Настассі Мірончык-Івановай.

У першай жа спробе Настасся захапіла лідарства ў сектары, паляцеўшы на адзнаку 6.75, у другой палепшыла гэты паказчык – 6.83. А ў трэцім скачку беларуска прызямлілася на 1см далей уласнага лепшага рэзультату сезона ў свеце – на 6.94 (вецер + 1.0м/с)! Тым самым Насця ўмацавала сваё лідарства ў топ-лісце World Athletics, які яна, нагадаем, узначальвае ўжо на працягу паўтара месяца – з 17 ліпеня. У выніковым пратаколе наша спартсменка на 12см апярэдзіла прадстаўніцу ўкраінскай зборнай Марыну Бех-Раманчук, якая ў гэты дзень зафіксавала 6.82 і стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў.

Віншуем нашу спартсменку і яе каманду з выдатным выступленнем і верым, што 7-метровая адзнака пакарыцца ёй ужо на наступных стартах! Дарэчы, хварэць за Настассю Мірончык-Іванову мы будзем 8 верасня падчас турніру ў нямецкім Dessau-Roßlau і 11 верасня ў славацкім Шаморыне, дзе таксама выступіць яшчэ адзін беларускі лідар сусветнага сезона вышыннік Максім Недасекаў.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ