Навіны
ПАЙШЛА З ЖЫЦЦЯ ВЕРА МІКАЛАЕЎНА ГУРСКАЯ. СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ!
08 Декабря 2020
238


Заўчасна пайшоў з жыцця цудоўны чалавек, мудры і сапраўдны настаўнік, трэнер, які сваім прыкладам выхаваў не адно пакаленне спартсменаў. Вера Мікалаеўна Гурская трэнерскую дзейнасць пачала ў Слонімскай раённай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ў 1999 годзе (з 2013 года ў ДУ «СДЮШАР № 3 г. Слоніма») трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы.

За час працы падрыхтавала двух майстроў спорту міжнароднага класа: Вольгу Дубоўскую (Салевіч) – удзельніцу Алімпійскіх гульняў у Лондане ў марафонскім бегу, Дар'ю Палуэктаву (Балкунец), якая заняла 3 месца ў камандным чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай хадзьбе ў Алітусе-2019, удзельніцу Кубка свету ў Кітаі-2014, удзельніцу Кубка Еўропы ў Іспаніі-2015, уладальніцу ліцэнзіі на Гульні ў Рыа-дэ-Жанейра. Таксама пад яе кіраўніцтвам пачыналі свой шлях: Маргарыта Карпенка – член зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, бронзавы прызёр Балтыйскіх гульняў, неаднаразовы пераможца першынстваў Рэспублікі Беларусь. Спартсмены-выхаванцы Веры Мікалаеўны ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы, а таксама павышаюць сваё майстэрства ў вучылішчах алімпійскага рэзерву.

Вера Мікалаеўна была творчым, эрудзіраваным, адказным работнікам. Энергічнасць, дысцыпліна і пачуццё пошуку таленавітых навучэнцаў дазвалялі ёй дасягаць вялікіх поспехаў у спорце.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказвае шчырыя словы спачування родным і блізкім Веры Мікалаеўны Гурскай і падзяляе боль страты.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ