Навіны
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ АНАТОЛЬ ІВАНАВІЧ БАДУЕЎ. СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ!
15 Июля 2021
220

Сёння на 70-ым годзе жыцця пасля працяглай хваробы спынілася сэрца заслужанага трэнера СССР па лёгкай атлетыцы Анатоля Бадуева...

Анатоль Іванавіч нарадзіўся 3 траўня 1952 года.

У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, пасля чаго працаваў трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы спачатку ў Чэрвеньскай спартыўнай школе, а затым у Шчокінскай ДЮСШ. У 1984 годзе Анатоль Іванавіч па запрашэнні прыехаў у Мінск. У 1986-1988гг. з'яўляўся старэйшым трэнерам-выкладчыкам Рэспубліканскай СДЮШАР па лёгкай атлетыцы, а з 1988 па 1999 - трэнерам-выкладчыкам Беларускага фізкультурна-спартыўнага клуба прафсаюзаў.

З 1996 па 2012 год працаваў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. З'яўляўся намеснікам старшыні грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі".

За гады сваёй трэнерскай працы падрыхтаваў каля 30 спартсменаў міжнароднага ўзроўню, у тым ліку і чэмпіёнку свету і Еўропы ў бегу на 400м з бар'ерамі, алімпійскую чэмпіёнку і рэкардсменку свету ў эстафеце 4х400м Таццяну Лядоўскую.

У 1979 годзе атрымаў званне заслужанага трэнера БССР, у 1989 - Заслужанага трэнера СССР.

Анатоль Іванавіч Бадуеў быў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць» (1989г.), медалём НАК «за выдатныя заслугі», нагрудным знакам Міністэрства спорту і турызму «за развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1988г.), «залатым знакам» Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі (2011г.), уладальнік ганаровага звання «Лепшы трэнер СССР па лёгкай атлетыцы» (1990г., 1991г.), «Лепшы трэнер Еўропы па лёгкай атлетыцы» (1991г.).

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказвае самыя шчырыя словы спачуванні родным і блізкім у сувязі з напаткаўшай іх стратай. Светлая памяць!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ