Навіны
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ГЕНАДЗЬ МІКАЛАЕВІЧ СІТКЕВІЧ. СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ!
17 Октября 2020
309


На 45-м годзе жыцця не стала Генадзя Сіткевіча.

Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 19 сакавіка 1975 года ў вёсцы Чэчанева Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Займаўся дзесяціборствам, прадстаўляў Беларусь на міжнародных спаборніцтвах. Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры і заканчэння Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава сышоў у выкладчыцкую дзейнасць. З 2001 года і па сённяшні дзень працаваў у родным ВНУ, з'яўляўся дацэнтам кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін, аўтарам шэрагу навуковых артыкулаў.

Генадзь прымаў актыўны ўдзел у судзейскай працы, быў старшынёй рэгіянальнай калегіі суддзяў БФЛА ў Віцебскай вобласці. Разам з жонкай – вядомай лёгкаатлеткай, рэкардсменкай краіны ў эстафеце 4х400м, а цяпер дзіцячым трэнерам Ірынай Хлюставай – гадаваў двух дачок.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказвае блізкім Генадзя Мікалаевіча глыбокія спачуванні з нагоды страты, якая напаткала iх. Светлая і добрая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у сэрцах яго родных, сяброў, вучняў і аднадумцаў. Смуткуем разам з вамі...

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ