Навіны
ПРЭС-КАНФЕРЕНЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ПАДАЎЖЭННЮ ДАМОВЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ БАНКАМ ДАБРАБЫТ І МАКСІМАМ НЕДАСЕКАВЫМ
06 Июля 2020
292


Сёння ў маляўнічым месцы каля цэнтральнага офіса ААТ «Банк Дабрабыт» адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падаўжэнню дамовы аб супрацоўніцтве паміж банкам і чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў і моладзі ў скачку ў вышыню, срэбным прызёрам дарослага чэмпіянату Еўропы, уладальнікам рэкорду чэмпіянату Еўропы і нацыянальнага рэкорду сярод юніёраў, пераможцам II Еўрапейскіх гульняў і Матчу Еўропа-ЗША Максімам Недасекавым.

«Банк Дабрабыт» не першы год з'яўляецца партнёрам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама партнёрам прызавога фонду нацыянальнага чэмпіянату і Мінскага паўмарафону.

Ігар Віктаравіч Ліхагруд, старшыня праўлення ААТ «Банк Дабрабыт»:


Наш банк сапраўды асацыюецца са спортам. Мы некалькі гадоў паспяхова супрацоўнічаем з Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Мы падтрымліваем прафесійны і масавы спорт. Хутка пройдзе Мінскі паўмарафон, і мы зноў забяспечым прызавы фонд гэтага маштабнага праекту. Наша картка «Давай-Давай» дае зніжку 7% на рэгістрацыю на самую масавую бегавую падзею краіны. Ёсць шмат іншых бонусаў для трымальнікаў гэтай карты. Мы даем прызавы фонд і на чэмпіянат краіны. Хацелася б прыадчыніць заслону таямніцы. Вядома, спартсмены рыхтаваліся да Алімпійскіх гульняў, а сёння рыхтуюцца да Беларускiх лёгкаатлетычных гульняў. Таму мы вырашылі падтрымаць іх і вызначылі прызавы фонд для тых спартсменаў, якія ў рамках чэмпіянату пакажуць вынікі ўзроўню Алімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. За вынікі першага месца Гульняў 2016 года атлеты атрымаюць 7000 BYN, за вынікі другога – 5000 BYN, а за вынікі трэцяга – 2500 BYN. У мінулым годзе мы падпісалі першы кантракт з Максімам. Гэта быў паспяховы год для ўсіх нас. Максім – малады спартсмен, які ўжо дамогся многага. Мы рады працягу супрацоўніцтва з такім класным спартсменам! Дарэчы для скакуноў у вышыню мы таксама арганізавалі спецыяльную грашовую ўзнагароду. За заваяванне вышыні 2.40 спартсмен атрымае дадатковыя 25000 BYN. Жадаем поспехаў усім нашым лёгкаатлетам! 

Нагадаем, што Беларускiя лёгкаатлетычныя гульнi пройдуць з 31 ліпеня па 2 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Білеты можна набыць ТУТ

Максім Недасекаў:


- Гэта крута, што Банк Дабрабыт падтрымлівае спорт. Ну а тое, што са мной працягваюць кантракт, – удвая прыемны факт. Спадзяюся, што мы зможам зрабіць гэта ўзаемадзеянне яшчэ больш паспяховым і правядзем не адну цікавую акцыю. Бо гэта не проста рэклама для банка, але і выдатная падтрымка для мяне, як спартсмена, ну і вядома, прасоўванне лёгкай атлетыкі – майго роднага віду спорту.

Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі, старшыня БФЛА:

- Падтрымка Банка Дабрабыт для Федэрацыі неацэнна. Мы ведаем, што ўсе нашы атлеты матываваны на вынік, але і заахвочванне за сумленную і цяжкую працу – немалаважная частка. Ідэя атрымаць бонус за вынікі Гульняў у Рыа натхніла нашых спартсменаў. Калі спартыўны каляндар стаяў на паўзе – гэта, вядома, як ніколі дарэчы. Наша супрацоўніцтва, я ўпэўнены, будзе вылівацца ў вельмі сур'ёзныя і дастойныя вынікі. Прыемна ўсведамляць, што часцінка «Дабрабыта» будзе ў выніках нашых атлетаў. Хацелася б яшчэ сказаць, што падтрымка трыбун сыграе немалаважную ролю ў дасягненні гэтых вынікаў. Будуць гледачы – будуць і 2.40! Паўтаруся, што супрацоўніцтва з ААТ «Банк Дабрабыт» прыносіць толькі плюсы, і мы вельмі даражым гэтымі адносінамі! 

Урачыстым момантам стала перадача карткі «Давай-давай» Максіму Недасекаву з рук старшыні праўлення ААТ «Банк Дабрабыт» Ігара Віктаравіча Ліхагруда. 


Пасля гэтага Максім правёў адкрытую трэніроўку з выхаванцамі СДЮШАР «Буравеснік». Каля будынка банка быў абсталяваны скачковы сектар. 


Усе жадаючыя змаглі прасачыць за працэсам падрыхтоўкі маладога і ўжо паспяховага лёгкаатлета, а юныя спартсмены, якія прыйшлі на майстар-клас, яшчэ і паспрабавалі паўтарыць практыкаванні. 


А самыя смелыя нават выстраіліся пад планкай, якую Максім з лёгкасцю пераляцеў. 


Завяршылася трэніроўка аўтограф-сесіяй.


Паглядзець фота і пранікнуцца атмасферай сустрэчы можна ПА СПАСЫЛЦЫ

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ