Навіны
РАМАН ХАРТАНОВІЧ - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ U20 У КІДАННІ ДЫСКА!
22 Августа 2021
165


Пятую ўзнагароду для беларускай зборнай, адправіўшы снарад на 62.19 і перапісаўшы асабісты рэкорд, у заключны дзень чэмпіянату свету сярод юніёраў заваяваў дыскабол Раман Хартановіч!

Не вельмі ўдалай апынулася ў сённяшнім фінале першая спроба Ромы - толькі 54.61, але ўжо ў другой ён перамясціўся на чацвёртую пазіцыю з вынікам 58.08, а ў трэцім выхадзе ў сектар і зусім усталяваў новае асабістае дасягненне - 62.19! Гэта на паўтара метра далей ранейшых лепшых метраў у кар'еры нашага спартсмена, і гэты паказчык дазволіў яму заваяваць бронзу планетарнага форуму! На жаль, яшчэ адзін беларускі кідальнік Уладзіслаў Пучко, прызёр ліпеньскага чэмпіянату Еўропы U20, завяршыў выступленне без выніку, выканаўшы тры няўдалыя спробы.

Перамогу ў сектары чакана святкаваў літовец Міколас Алекна, які ўстанавіў рэкорд спаборніцтваў - 69.81. Сярэбраным прызёрам з асабістым рэкордам - 66.68 - стаў ямайскі атлет Ральфард Малінгс.

Шчыра віншуем Рамана Хартановіча, яго асабістага трэнера Дамаросава Міхаіла Міхайлавіча, а таксама першага настаўніка Шумілаву Таццяну Валер'еўну з медалём і выдатным вынікам! Не сумняваемся, што наперадзе вас чакаюць новыя дасягненні і перамогі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ