Навіны
"СОЖСКІ ПАЎМАРАФОН" ПРОЙДЗЕ 21 МАЯ Ў ГОМЕЛІ
24 Декабря 2021
192


Гомель запрашае аматараў бегу з усёй краіны і з-за яе межаў прыняць удзел у другім "Сожскім паўмарафоне", які запланаваны на 21 мая 2022 года!

Як і ў мінулы раз, старт забегу будзе дадзены ўвечары, у 22:00. Ранейшымі засталіся і прадстаўленыя дыстанцыі - паўмарафон, 10км і 5км. Для пераадолення любой з іх дапускаюцца ўдзельнікі з 18 гадоў, папярэдне аплаціўшыя стартавы ўзнос, i падаўшыя арыгінал згоды на ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве альбо допуск лекара. Адзначым, што ўстаноўлены ліміты ў 200 чалавек на паўмарафонскую дыстанцыю, 100 чалавек на дыстанцыю 10км і 150 чалавек на дыстанцыю 5км.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Упраўленне спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання БФЛА, а таксама ўстанова "Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы".

Больш падрабязную інфармацыю аб "Сожскім паўмарафоне" можна знайсці ў  РЭГЛАМЕНЦЕ, а рэгістрацыя на забег ужо стартавала на сайце www.42195.by.

Усім бег!


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ