Навіны
УСПАМІНАЕМ ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ Ў ТОРУНІ. ДЗЕНЬ ДРУГІ, 5 САКАВІКА
31 Марта 2021
194


5 сакавіка ў польскім Торуне прайшоў другі спаборніцкі дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, а ўдзел у ім прынялі восем беларускіх атлетаў. Сёння мы хочам нагадаць аб іх выніках і паказаць у видеомоментах, як гэта было.

Максім Несцярэнка стаў першаадкрывальнікам праграмы ў другі дзень чэмпіянату Еўропы. У сектары для трайнога скачка ў лепшай са спробаў ён паляцеў усяго на 16.24, што стала 9-ым вынікам у папярэдняй стадыі спаборніцтваў. На гэтым Максім завяршыў сваё выступленне, не прайшоўшы ў фінал:

Дзмітрый Карпук дэбютаваў на сваім першым дарослым чэмпіянаце Еўропы. У сектары для штурхання ядра спартсмен у лепшым выхадзе адправіў снарад на 19.40, што стала 12-ым вынікам па ходзе кваліфікацыі і не дазволіла беларусу прайсці ў фінал:

Для Ганны Міхайлавай чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы стаў першым дарослым стартам у кар'еры. На стадыі кваліфікацыі спартсменка паспяхова прайшла ў паўфінал, завяршыўшы свой забег на 400 метраў другі з вынікам 52.96. Паўфінал, дарэчы, адбыўся ў гэты ж дзень, але ў вячэрняй сесіі:

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні Крысціна Мулярчык прадстаўляла краіну ў бегу на 400 метраў. Для нашай спартсменкі гэты старт стаў першым дарослым турнірам у кар'еры. У сваім забегу, дзе дзяўчаты змагаліся за выхад у паўфінал, спартсменка фінішавала шостай з вынікам 53.93 і, на жаль, завяршыла свой выступ на дадзеным старце:

Анастасія Мірончык-Іванова ў той дзень выйшла ў сектар для скачка ў даўжыню ў рамках кваліфікацыі. Спартсменка ў лепшай са спроб паляцела на 6.55 і заскочыла ў апошні вагон цягніка ў фінал з 8-ым вынікам:

Дар'я Барысевіч выйшла на старт забегу на 1500 метраў, па выніках якога спартсменкі праходзілі ў фінал чэмпіянату Еўропы. Беларуска ў тактычнай барацьбе здолела першай перасекчы фінішную рысу, паказаўшы вынік 4:12.11 і наўпрост прайшла ў выніковую стадыю спаборніцтваў:

Напярэдадні фіналу Алёна Дубіцкая з другім вынікам у сектары для штурхання ядра паспяхова кваліфікавалася ў фінал. У выніковай стадыі кантынентальнага форуму была сапраўдная барацьба за медалі і, на жаль, беларуска засталася з "драўлянай" - 4 месца і лепшы вынік у сезоне 18.86:

Карына Дземідзік у сектары для скачка ў вышыню з першай спробы скарыла 1.87, што і стала яе вынікам па ходзе папярэдніх спаборніцтваў. З гэтым паказчыкам спартсменка завяршыла выступленне на 9-й пазіцыі, спыніўшыся ў кроку ад траплення ў фінал:

Ганна Міхайлава ў гэты ж вечар выйшла на старт паўфінальнага забегу на дыстанцыі 400 метраў і ў сваім забегу здолела стаць шостай з вынікам 53.10, што, на жаль, не дазволіла спартсменцы прайсці ў фінал:


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ