Навіны
ВІНШАВАННЕ З МІЖНАРОДНЫМ АЛІМПІЙСКІМ ДНЁМ АД БЕЛАРУСКІХ СПАРТСМЕНАЎ
24 Июня 2020
328

Учора, 23 чэрвеня, увесь свет святкаваў Міжнародны алімпійскі дзень! Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў на сваім афіцыйным сайце відэа, у якім айчынныя спартсмены віншуюць з гэтым днём усю краіну. А мы з задавальненнем дзелімся іх пажаданнямі з вамі!

У спецыяльным відэазвароце вядомыя айчынныя спартсмены, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Мядзведзь (барацьба вольная), Сяргей Макаранка (веславанне на байдарках і каноэ), Дар'я Домрачава (біятлон), Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка), Максім Мірны (тэніс), прызёры Гульняў Марына Літвінчук, Вольга Худзенка, Маргарыта Махнева і Надзея Папок (усе – веславанне на байдарках і каноэ), Любоў Чаркашына, Ксенія Санковіч (абедзве – мастацкая гімнастыка), Аляксандра Герасіменя (плаванне), двухразовы чэмпіён свету па веласпорце Яўген Каралёк, чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў па дзюдо Марына Слуцкая (дзюдо), чэмпіён II Еўрапейскіх гульняў Дзмітрый Асанаў (бокс), пераможніца Еўрапейскіх гульняў 2015 і 2019 гадоў Васіліса Марзалюк (барацьба), Таццяна і Віталь Міхайлавы, Марына Зуева (усе – канькабежны спорт), Таццяна Халадовіч, Вольга Мазуронак , Максім Недасекаў (усе – лёгкая атлетыка) павіншавалі ўсіх аматараў спорту з Міжнародным алімпійскім днём, які штогод адзначаецца 23 чэрвеня.

Крыніца: noc.by

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ