Навіны
ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ НА МІЖНАРОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАХ У ЭСТОНІІ
24 Августа 2021
213


Суботнім вечарам 21 жніўня шэраг беларускія легкаатлеты прынялі ўдзел у міжнародным турніры Pärnu Rannastaadioni Lergejõustikuõhtu у эстонскім горадзе Пярну. Пад канец сезону не ўсім атрымалася паказаць высокія вынікi, але некаторыя адзначыліся вельмі годным выступам. Па традыцыі дзелімся з вамі вынікамі гэтага старту для нашых спартсменаў.

Штурхач ядра Дзмітрый Карпук упэўнена першынстваваў у сектары, выканаўшы нядрэнную серыю спробаў, у лепшай з якіх адправіў снарад на 20.14. Акрамя таго, яшчэ ў трох выхаду ў круг ён пасылаў ядро за адзнаку 19.50. Сярэбраны прызёр Джандер Хеил саступіў яму больш за два метры - 17.88. Бронзу з вынікам 14.94 атрымаў яшчэ адзін эстонскі штурхач Карл Коха.


Віталь Парахонька вырваў перамогу ў бегу на 110м з бар'ерамі, зафіксаваўшы на фінішы 13.60. Прайграўшы нашаму спартсмену дзве сотых секунды другім стаў прадстаўнік Эстоніі Кеіса Педрыкс - 13.62, трэцяе месца заняў яшчэ адзін гаспадар турніру Марцін Тахт - 14.13.


У кіданні кап'я ў мужчын перамогу святкаваў наш Павел Мялешка, які стаў адзіным атлетам, хто ў той дзень адправіў снарад за 80-метровую рысу, - 81.45. Срэбра і бронза адправіліся ў Латвію - другое месца заняў Раландс Стобіндэрс (76.56), трэцім стаў Патрыкс Гаілусм (75.06). Яшчэ два беларусы, якія выступілі ў гэтым відзе праграмы, завяршылі спаборніцтвы на пятым і шостым радках - Аляксандр Казлоўскі ў лепшай са спроб зафіксаваў вынік 71.68, а Павел Сасімовіч - 69.87.


Бар'ерыстка Святлана Парахонька гэтым разам стартавала на гладкай 100-метроўцы і паднялася па яе выніках на другую прыступку п'едэстала з вынікам 11.89. Пераможца Крысцін Сауа з Эстонii зафіксавала дакладна такія ж секунды на фінішы, але перасекла створ на імгненне раней. Трэцяй стала эстонская мнагаборка грыт Садэйка - 12.00.


Станіслаў Дарагакупец стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100м, якую пераадолеў за 11.17. Першыя два радкі пратаколу занялі гаспадары спаборніцтваў - Карл Эрык Назараў (10.43) і Карл-Роберт Салуры (10.71).


Дарэчы, у найбліжэйшыя некалькі дзён нас чакаюць чарговыя міжнародныя турніры з удзелам беларусаў - "бронзавы" этап World Athletics Continental Tour у Будапешце і спаборніцтвы Брыльянтавай лігі ў Лазане. Сачыце за афіцыйным сайтам БФЛА, і мы распавядзем вам усю актуальную інфармацыю аб выступленнях нашых спартсменаў.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ