XVII ПАЛЕСКІ ЛЁГКААТЛЕТЫЧНЫ КРОС ПРОЙДЗЕ Ў ІВАНАВА 18 КРАСАВІКА
21 САКАВIКА 2021
149


18 красавіка, традыцыйна ў нядзелю, пасля двухгадовага перапынку ў Іванава сямнаццаты раз адбудзецца адзін з галоўных і любімых беларускіх кросавых стартаў - Палескі лёгкаатлетычны крос на прызы МСМК Уладзіміра Цямчыка. У рамках гэтага старту адбудзецца таксама Кубак Брэсцкай вобласці па кросе.

Забегі пройдуць на ранейшым месцы - у горадзе Іванава (Брэсцкая вобласць) вакол гарадскога вадасховішча. Дарослыя будуць спаборнічаць на дыстанцыі 10км, да ўдзелу дапускаюцца ўсе жадаючыя (прафесійныя спартсмены, аматары бегу, замежныя грамадзяне, прадстаўнікі сілавых структур і іншых ведамстваў і арганізацый) ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй. Вынікі будуць падведзены ў абсалютным заліку і па наступных узроставых групах: у мужчын 16-29, 30-39, 40-49, 50-59, 60 гадоў і старэй; у жанчын 16-29, 30-39, 40-49, 50 гадоў і старэй.

У спаборніцтвах групы рэзерву змогуць прыняць удзел каманды раёнаў, гарадоў, спартыўных школ, каманды сярэдніх школ і гімназіі г.Іванава і Іванаўскага раёна і замежных краін. Традыцыйна Палескі крос збірае адных з лепшых бегуноў з усёй Брэсцкай вобласці і не толькі. Будуць прадстаўлены наступныя ўзроставыя групы і дыстанцыі:

1 група (2003г.н. і старэй) - дыстанцыя 3км

2 група (2004-2005г.н.) - дыстанцыя 2 км

3 група (2006-2007г.н.) - дыстанцыя 1км

4 група (2008-2009г.н.) - дыстанцыі 1 км (юнакі) і 500м (дзяўчыны)


Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на дыстанцыі 10 км павінны прайсці электронную рэгістрацыю на сайце www.42195.by (да 17: 00 16 красавіка 2021 года) і аплаціць стартавы ўзнос усталяванай велічыні.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах сярод школьнікаў у судзейскую калегію здаюцца імянныя заяўкі ўстаноўленага ўзору (да 15.00 15 красавіка 2021 года) па тэл./факсе 8(01652)2-09-71 або на электронны адрас dush_ivn@mail.ru.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў РЭГЛАМЕНЦЕ.

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ