Навіны
З ЮБІЛЕЕМ, УЛАДЗІМІР СЯМЁНАВІЧ ПАДАЛЯКА!
01 Мая 2021
198


У першы майскі дзень свой 65-ы дзень нараджэння святкуе майстар спорту міжнароднага класа, экс-рэкардсмен свету ў эстафеце 4х800м, фіналіст чэмпіянату Еўропы, а цяпер старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па эстафетным бегу Уладзімір Сямёнавіч Падаляка!

Уладзімір Сямёнавіч - выхаванец наваполацкай школы лёгкай атлетыкі. 1978-ым годзе ў падмаскоўным Падольску на ўсесаюзных спаборніцтвах "Дзень бягуна" квартэт у складзе беларусаў Уладзіміра Падаляка і Мікалая Кірава, а таксама ўкраінца Анатоля Рашэтняка і расіяніна Уладзіміра Малазямеліна ўстанавіў сусветны рэкорд у эстафеце 4х800м, пераадолеўшы дыстанцыю за 7:08.1. На чэмпіянаце Еўропы ў Празе праз некалькі месяцаў у вельмі прадстаўнічай кампаніі супернікаў Падаляка завяршыў 800-метровую дыстанцыю на пятай пазіцыі.

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Уладзімір Сямёнавіч заняўся трэнерскай дзейнасцю. Яго вучні Ганна Кацянкова і Сяргей Сабалеўскі былі ўдзельнікамі чэмпіянатаў свету і Еўропы па кросе, Таццяна Булойчык стала пераможцай сусветных ваенных гульняў у бегу на 800 метраў, Аляксандр Козіч стаў прызёрам дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы ў трайным скачку. Працяглы час узначальваў Рэспубліканскую школы вышэйшага спартыўнага майстэрства. Працаваў старшым трэнерам нацыянальнай каманды па скачках.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі шчыра віншуе Вас з 65-годдзем! Жадаем бадзёрасці, здароўя, аптымізму і жыццялюбства. Хай кожны новы дзень прыносіць радасныя навіны і станоўчыя эмоцыі, усе пастаўленыя мэты дасягаюцца, а поспех будзе верным спадарожнікам і саюзнікам. З юбілеем!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ